Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Лепшыя гіравікі Іванаўскага гарнізона

Количество просмотров:

Чарговае спартыўнае мерапрыемства сярод супрацоўнікаў службы секунднай гатоўнасці ў мінулы чацвер было праведзена ў ПАВЧ №1 горада Іванава. Паспаборнічаць у трываласці і сіле, выкласціся на максімум фізічных магчымасцяў, змагаючыся за перамогу ў штогадовым турніры, адважыліся лепшыя гіравікі гарнізона.

Сіла і цягавітасць – неабходныя якасці, якімі павінен валодаць чалавек, які вырашыў звязаць свой лёс з тушэннем пажараў. Вогненная стыхія настолькі непрадказальная, што, выязджаючы на выклік, супрацоўнік пажарнай аховы павінен быць гатовы да яе ўтаймавання любым спосабам.
Гледзячы на ўдзельнікаў спаборніцтва, вельмі хутка развеяліся ўяўленні аб тым, што гіравікі – гэта прадстаўнікі мужчынскага полу з мускулатурай нерэальных памераў і ростам волатаў.
Па выніках спаборніцтваў вызначыліся чэмпіёны і прызёры. У вагавой катэгорыі да 80 кг першае месца заняў камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Сяргей Клімовіч. Другое – заслужана дасталося Дзмітрыю Мазырчуку, старшаму пажарнаму ПАВЧ №1, а трэцяе заваяваў Яўген Крокун, кіроўца ПАВП №14.


У вагавой катэгорыі звыш 80 кг першае месца са значным адрывам заняў пажарны ПАВЧ №1 Канстанцін Бацюшка, другое – Іван Цыральчук (ПАВП №11), трэцяе - Аляксандр Казека (ПАВП №12).
Віншуем пераможцаў! Жадаем новых перамог у спорце і дасягненняў у жыцці!

Настасся САМЧАНКА.