Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Люблю цябе, мама!

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці і святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы, прайшло на днях у дзіцячым садку №1 г. Іванава. Малыя пад чулым кіраўніцтвам выхавальнікаў падрыхтавалі для сваіх любімых мам выдатныя выступленні: вершаваныя віншаванні, песні, танцы, прыпеўкі і нават невялікі касцюмаваны спектакль «Пад грыбком».

На жаль у сувязі з цяжкім эпідстановішчам галоўныя гераіні свята не змаглі на свае вочы ўбачыць прадстаўленне. Зрэшты, відэа, зробленае падчас ранішніка, стане ім добрым падарункам. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі для сваіх матуль сувеніры ў выглядзе сэрцайкаў, якія абавязкова ўручаць ім пасля заняткаў.
Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Ляскавічы, іерэй Мікалай Балюк, які распавёў дзецям пра гісторыю свята, заклікаў усіх быць паслухмянымі, клапатлівымі і заўсёды дапамагаць сваім матулям.

den-materi-sad-1

den-materi-sad-2

 Валерый Міхальчук.