Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Любоў дзіцячая – найлепшы падарунак

Количество просмотров:

Светлае, кранальнае свята ў гонар бацькі правяла для сваіх чытачоў і ўсіх жадаючых Іванаўская дзіцячая бібліятэка пры падтрымцы настаяцеля прыхода храма Ражджаства Прасвятой Багародзіцы в. Ляскавічы Мікалая Балюка. Мерапрыемства заклікана падняць аўтарытэт бацькі, павысіць яго адказнасць за выхаванне дзяцей.

У той лістападаўскі дзень таты былі самымі дарагімі гасцямі на свяце. Для іх гучалі песні, чыталіся вершы, праводзіліся гульні і конкурсы. Пра ролю бацькі ў сям'і нагадаў айцец Мікалай.
У ходзе мерапрыемства сардэчна павіншавалі сваіх тат Марыя Кірыловіч, Варвара Здрок, Марына Ясютчык, Данііл і Дзяніс Варановічы, Паўлінка Бойдзіч, Дар'я Крыўчун, Марыя Балюк, Ганна Раманюк, Кацярына Мурына, Ілля Сянчук. Музычны настрой дарылі ўсім прысутным у зале Маша Бінько і Сафія Троцкая.

Ірына САЛОМКА.