Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Мабільная група ў дзеянні

Количество просмотров:

На працягу каляндарнага года актыўна працуе мабільная група Іванаўскага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям па забеспячэнні аховы працы. Задачамі дадзенага фарміравання з'яўляюцца ажыццяўленне кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы, аказанне практычнай і метадычнай дапамогі, вывучэнне пытанняў навучання, павышэння кваліфікацыі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і г. д.

Па даручэнні Брэсцкага аблвыканкама мабільная група праводзіць абследаванні не радзей двух разоў на тыдзень. На справе ж, праверкі ажыццяўляюцца яшчэ часцей. За студзень-ліпень бягучага года абследаваны 68 арганізацый, з іх сельскагаспадарчых – 40, будаўнічых аб'ектаў – 6, іншых арганізацый – 22. Выяўлена 729 парушэнняў. Кіраўнікам арганізацый накіраваны рэкамендацыі па іх ліквідацыі. За год невыканання рэкамендацый не выяўлена. Вынікі работы мабільнай групы штоквартальна разглядаюцца на пасяджэнні камісіі па ахове працы райвыканкама.
У адпаведнасці з планам работы, 23 жніўня мабільная група з удзелам старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Л.А. Сідарцавай і галоўнага дзяржаўнага інспектара Кобрынскага міжраённага
аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы С.М. Стоцкага наведала Іванаўскія ЦРБ і ПМК-61. У ходзе мерапрыемства праверана вядзенне дакументацыі па ахове працы, наяўнасць інструкцый, своечасовасць правядзення інструктажоў, парадак выдачы сродкаў індывідуальнай абароны, вывучаны пытанні эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, выпуску на лінію транспартных сродкаў, санітарнага стану аб'ектаў і ажыццяўленне грамадскага кантролю.
Па выніках праверкі Іванаўскай ЦРБ рэкамендавана забяспечыць належнае вядзенне ўліку выдачы сродкаў індывідуальнай абароны, правядзенне ўступнага інструктажу, а таксама надаць асаблівую ўвагу ўладкаванню санітарна-бытавых памяшканняў для кіроўцаў аўтамабіляў. У ПМК-61 заўвагі зроблены па эксплуатацыі драўляных усходаў, зварачных апаратаў і ручных электрамеханічных інструментаў, будынкаў і збудаванняў. Прызначаны тэрміны ліквідацыі выяўленых недахопаў, пасля чаго будзе праведзена кантрольнае абследаванне.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.