Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь

Количество просмотров:

У сераду, 3 ліпеня, жыхары Іванаўшчыны традыцыйна адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень, перш за ўсё, звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-ю гадавіну якога мы сёлета адзначаем. Бо якраз вызваленне краіны і Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне забяспечылі нам незалежнасць і магчымасць стаць суверэннай беларускай дзяржавай.

Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся на адкрытай пляцоўцы па вуліцы 17 верасня, дзе разгарнуліся выставачная экспазіцыя «Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь» і выстава дзіцячых малюнкаў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Іванаўскай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава і дзіцячай школы мастацтваў. Увазе гледачоў былі прадстаўлены дзіцячыя малюнкі і фотаілюстрацыі, якія дэманструюць гісторыю развіцця раёна, гістарычныя мясціны нашай краіны. У гэты ж час на пляцоўцы, запоўненай гледачамі, праходзіла літаратурна-музычная праграма «Табе, Беларусь, прысвячаецца» з удзелам творчых калектываў Іванаўскага раёна.
Актывісты раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» наведалі магілы абаронцаў Айчыны, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання.
Важнай падзеяй дня стаў масавы мітынг ля брацкай магілы абаронцаў Айчыны, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзі.

Den Nezavisimosti 1
Den Nezavisimosti 10
Den Nezavisimosti 11
Den Nezavisimosti 12
Den Nezavisimosti 2
Den Nezavisimosti 3
Den Nezavisimosti 4
Den Nezavisimosti 5
Den Nezavisimosti 6
Den Nezavisimosti 8
Den Nezavisimosti 9

З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня Іванаўскага раённага выканаўчага камі-тэта Анатолій Уладзіміравіч Ткачук:
– Сёння мы адзначаем галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Свята, якое аб’ядноўвае самыя значныя для краіны падзеі – вызваленне, перамогу, незалежнасць. У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы традыцыйна сабраліся на гэтым месцы, каб у чарговы раз аддаць пашану людзям, якія адстаялі незалежнасць і свабоду нашай дзяржавы. Мірная, квітнеючая Беларусь – лепшы помнік тым, хто ў нялёгкай барацьбе адстаяў яе незалежнасць. І сёння мы выказваем словы вялікай падзякі ветэранам. Упэўнены, што моладзь працягне слаўныя традыцыі гераічнага пакалення і яшчэ не аднаразова здзівіць нас сваімі дасягненнямі, унясе свой уклад у росквіт малой радзімы. Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Са святам! З Днём Незалежнасці!   
Яскравым працягам свята стала цудоўная канцэртная праграма «Мая Беларусь – ты мой гонар і слава!» у выкананні вядучых артыстаў і творчых калектываў раённага Цэнтра культуры і народных традыцый, дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Орды, харэаграфічнай школы. З вялікім задавальненнем гледачы сачылі за выступленнем удзельнікаў міжнароднага эстрадна-патрыятычнага праекта «Вышыня» (г. Брэст), духавога аркестра на адкрытай пляцоўцы ў гарадскім парку «Вячэрні горад музыкай агорнуты».  
Прыемным падарункам для іванаўцаў стаў святочны канцэрт кубінскага дуэта Барбары Граве дэ Перальта і Эдуарда Феррэра Санчэза і лаўрэата міжнародных конкурсаў Улада Сазонава.
Завяршыліся святочныя ўрачыстасці ўсе-рэспубліканскай акцыяй «Спяваем гімн разам», у якой прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі розных пакаленняў.  

Анастасія Цалюк.
Фота Валерый Міхальчук