Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Медаль – за працу

Количество просмотров:

Прыемная навіна завітала ў наш раён. Напярэдадні Новага года медалём «За працоўныя заслугі» быў уганараваны намеснік генеральнага дырэктара па сыравіне і сельскай гаспадарцы ААТ «Белсолад» Аляксандр Іванавіч Калашук.

Уручэнне гэтай высокай узнагароды прадугледжана Указам Прэзідэнта Беларусі ад 23 ліпеня 2020 года. Пачынаючы з даты яе заснавання, красавіка 1995 года, Аляксандр Лукашэнка асабіста прымаў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды віншавання прафесіяналаў. Гэтым разам мерапрыемства прайшло ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце. Адбылося яно 29 снежня мінулага года. Аляксандр Калашук – адзіны прадстаўнік ад Іванаўшчыны і адзін з сямнаццаці чалавек з Брэсцкай вобласці, каму старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс, падзякаваўшы за дасягненні ў працы, уручыў дадзеную высокую ўзнагароду.
Стаж работы Аляксандра Калашука ў ААТ «Белсолад» складае трыццаць год. Па словах генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства Андрэя Уладзіміравіча Мулярчыка, вызначальнымі прафесійнымі якасцямі Аляксандра Іванавіча з’яўляюцца граматны падыход да справы, прынцыповасць і патрабавальнасць. На працягу больш за дваццаць пяць год пад яго непасрэдным кіраўніцтвам ажыццяўляецца дзейнасць па забеспячэнні прадпрыемства сыравінай, стварэнні эфектыўнай сыравіннай зоны па вырошчванні якаснага ячменю піваварнага ў межах краіны. У мінулым годзе пасяўныя плошчы сыравіннай зоны прадпрыемства  склалі больш чым 40 тысяч гектараў (каля 400 гаспадарак). З’яўляючыся куратарам УП «Ляхавіцкае-Агра» (дырэктар Уладзімір Марковіч, заснавальнік унітарнага прадпрыемства – ААТ «Белсолад»), А. Калашук адказвае за яго дзейнасць. У 2020 годзе УП «Ляхавіцкае-Агра» сярод сельскагаспадарчых арганізацый вобласці стала пераможцам спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.
Аляксандр Калашук мае розныя ўзнагароды, самымі значнымі з якіх з’яўляюцца Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», Ганаровая грамата канцэрна «Белдзяржхарчпрам» (2014), Грамата Брэсцкага аблвыканкама (2015), Ганаровая грамата Іванаўскага райвыканкама і Грамата абласнога Савета дэпутатаў (2016). Неаднойчы меў гонар быць на Дошцы гонару ААТ «Белсолад». Медаль «За працоўныя заслугі» Аляксандр Калашук лічыць вынікам плённай працы ўсяго калектыву ААТ «Белсолад». 


 Наталля крывецкая.
Фота з архіва Брэсцкага аблвыканкама.