Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

«Міс Вясна-2018»

Количество просмотров:

З надыходам вясны ўсё абуджаецца, прырода цешыць нас сваёю прыгажосцю. І не дзіўна, што менавіта ў гэтую пару ў сельскім Доме культуры аг. Рудск прайшоў конкурс «Міс Вясна-2018».

У гэтым конкурсе ўдзельнічалі шэсць дзяўчын розных узростаў: Н. Казакевіч і Т. Клімовіч, вучаніцы 6 класа Рудскай СШ, А. Пуцыковіч і М. Засімовіч – 7 класа, А. Калодзіч – 8 класа і Я. Пашкевіч – вучаніца 11 класа. Перад журы стаяла заданне – выбраць самую абаяльную, самую прывабную, самую чароўную, самую-самую, якая будзе дастойная звання «Міс Вясна-2018».
Канкурсанткі павінны былі прайсці сем іспытаў. Спачатку ў конкурсе “Візітная картка” дзяўчаты расказалі пра сябе і пра тое, чым яны цікавяцца. Большасць удзельніц прадставіла плакат з фотаздымкамі сябе і сваіх сяброў. Паказалі, якія яны гаспадыні, пасартаваўшы проса і авёс па асобным талеркам, і якія актрысы, прачытаўшы верш А. Барто «Зайка» рознай інтанацыяй. Свае творчыя таленты ўдзельніцы конкурсу дэманстравалі, у асноўным, праз спевы, а Алёна Калодзіч зрабіла карзіну кветак з паперы.
Апошні конкурс “Фантазія” атрымаўся найбольш яркім і запамінальным: дзяўчыны сваімі рукамі стварылі сабе вобраз з газет. У гэтым конкурсе ацэньвалася арыгінальнасць мадэлі. Усе ўбранні былі цікавымі і прыгожымі, але больш за ўсіх уразіла сваёй сукенкай з газетнай паперы Яна Пашкевіч. Спачатку яна выйшла на сцэну, як і ўсе астатнія ўдзельніцы, журы і прысутныя ацэньвалі адзенне, але потым за спіной дзяўчыны раскрыліся крылы. Дарэчы, завушніцы і браназет, якія былі на канкурсантцы, таксама з паперы.
Па рашэнню кампетэнтнага журы ўладальніцай звання “Місс Вясна-2018” стала Яна Пашкевіч. Намінацыю “Міс Чароўнасць” атрымала Н. Казакевіч, “Міс Грацыя” – М. Засімовіч, “Міс Стыль” – А. Пуцыковіч, “Міс Усмешка” – Т. Клімовіч, “Міс Абаянне” – А. Калодзіч.

Ірына ЗАЙМІСТ.