Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

«Мёд і травы – для здароўя лепшыя стравы!»

Количество просмотров:

Пад такой назвай напрыканцы лета ў аграгарадку Сачыўкі адбылося самае салодкае мерапрыемства для дзяцей і дарослых – свята здароўя і даўгалецця.

У рамках мерапрыемства былі арганізаваны выставы і дэгустацыі кулінарнай прадукцыі, а таксама галоўнага «героя» свята – мёду. Сачыўкаўскі сельсавет багаты на майстроў-пчаляроў. Прысутным быў прапанаваны мёд з асабістых пчальнікоў, гаспадары якіх захавалі ўнікальныя рэцэпты і тэхналогіі вырабу гэтага цудоўнага ласунка, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. А самыя актыўныя пчаляры былі адзначаны дыпломамі і прызамі. Старшыня Сачыўкаўскага сельвыканкама Галіна Сцяпанаўна Чулгунідзі ўручыла падарункі П.М. Маталянцу (в. Кулякі), В.П. Упіраўцу (в. Стрэльна), С.І. Базану (аг. Сачыўкі), М.М. Шкапічу (в. Кулякі).

Sochivki 1
Sochivki 3
Sochivki 4
Sochivki 5


Таксама ў рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні асабістых падворкаў. Першае месца заняў падворак Надзеі Анатольеўны Клімовіч (в. Новыя Клёнкі), другое – Ларысы Феліксаўны Барташ (в. Старыя Клёнкі), трэцяе – Галіны Паўлаўны Вакульчык (аг. Сачыўкі). Пераможцам былі ўручаны Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі.
Свята суправаджалася вясёлымі конкурсамі, народнымі гуляннямі, выступленнямі фальклорных калектываў Сачыўкаўскага, Рудскага, Ляхавіцкага сельскіх Дамоў культуры.

Дзіяна КРЭС.