Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Не горш, чым у людзей

Количество просмотров:

Памятаеце такую фразу, якая яшчэ й сёння часта гаворыцца, калі йдзе размова пра нейкае свята? Галоўны прынцып падрыхтоўкі і правядзення яго – каб было не горш, чым у іншых. Падводзячы вынік 25-га Дня беларускага пісьменства, можна сказаць – дакладна не горш.

Я магу гэта гаварыць, бо быў на Днях пісьменства ў самых розных гарадах: Камянцы, Хойніках, Барысаве, Смаргоні, Ганцавічах. Розныя ўспаміны засталіся – ад прыемных да кур’ёзных. Напрыклад, Барысаў запомніўся страшэннай спёкай. Ідзем мы з жонкаю па закатаным у асфальт горадзе. Піць хочацца неймаверна. Увайшоўшы ў зону свята, падыходзім да першага павільёнчыка, у якім расстаўлена ўсялякая драбяза. Кажу: «Дайце нам, калі ласка, бутэльку мінеральнай вады». А мне ў адказ: «Мы не гандлюем, у нас бяспройгрышная латарэя». З гора вырашыў купіць латарэйны квіток. Разгортваю яго, а там напісана: «Мінеральная вада»…
Аднак, вернемся дадому. Здаецца, свята атрымалася. За гэтыя некалькі дзён, што мінулі ад часу яго правядзення, не чуў ніводнага адмоўнага водгуку.
І яшчэ адно назіранне – здаецца, нашы людзі не здагадваліся, што атрымаюць свята такога ўзроўню і якасці. Будзем шчырымі: многія землякі, па сутнасці, не ведалі, што такое Дзень беларускага пісьменства і што ад яго чакаць. І раптам: сталічная сцэна, вядомыя беларускія выканаўцы і вядучыя, літаратары і вучоныя, прэзентацыі новых кніг і продаж лепшых узораў беларускай паліграфіі, сувенірная і харчовая прадукцыя ад сапраўдных прафесіяналаў.  

Pismennost 1
Pismennost 2
Pismennost 3
Pismennost 4
Pismennost 5
Pismennost 6
Pismennost 7
Pismennost 8
Pismennost 9
Pismennost 10
Pismennost 11
Pismennost 12
Pismennost 13
Pismennost 14
Pismennost 15
Pismennost 16
Pismennost 17
Pismennost 18
Pismennost 19
Pismennost 20


Сённяшні нумар – гэта рэпартажы з асноўных мерапрыемстваў Дня. Яркіх і запамінальных. Прапануем вам яшчэ раз узнавіць фрагменты тых двух дзён.
Свята, да якога рыхтаваліся ўвесь мінулы год, прайшло. Дакладна можна сказаць адно –  такога размаху святкавання Янаў у сваёй гісторыі не бачыў. Мы былі ў цэнтры ўвагі дзясяткаў сродкаў масавай інфармацыі. Здавалася, што словы «Іванава – Янаў» у канцы жніўня – першыя дні верасня не зыходзілі з эфіру радыё і тэлебачання, з газетных палос. З напісанага выдзелю матэрыял калумніста газеты «Рэспубліка» Паўла Стасевіча, надрукаваны 31 жніўня. Чаму рыхтык гэты, пад назваю «О хлебе насущном и духовном»? Бо ён напісаны чалавекам, які, у адрозненне ад сваіх калег з цэнтральных выданняў, з’яўляецца нашым земляком, які цікавіцца жыццём раёна пастаянна. Гэта значыць, што яму не будзе ўласцівы налёт павярхоўнасці, які часам сустракаецца ў тых калег, хто сутыкнуўся з нашай гісторыяй і сучаснасцю толькі з прычыны свята пісьменства. Таму завершым размову вялікім урыўкам з аўтарскай калонкі Паўла Стасевіча: «Август в моем районе был особенным: завершалась подготовка к республиканскому празднику – юбилейному, 25-му Дню белорусской письменности…
Над выполнением этой задачи мои земляки трудились целый год. Понятно, что подготовку к такому серьезному событию ежедневно держал под своим личным контролем председатель райисполкома Юрий Юрьевич Бисун. Ему помогала в этом вся райисполкомовская команда, руководители всех предприятий и организаций района. И не только. Частыми гостями района в этот год были руководители Мининформа, Минкульта, других республиканских ведомств, Брестского облисполкома…
И в августе результат общей работы был, что называется, налицо: обновленные дома, улицы, городской парк. А еще в атмосфере и всего города, и района появилось общее настроение предстоящего праздника Слова и Культуры, которое чувствовалось за всеми сугубо материальными делами.
В создании этого настроения хочу отметить и организаторсую роль прессы, а конкретнее – районной газеты «Янаўскі край». Слова Владимира Ленина, которые мы в советское время заучивали на факультете журналистики БГУ: «Газета – это не только коллективный пропагандист и агитатор, но и коллективный организатор», – в моем районе, думаю, подтвердились полностью. На страницах районки ивановцы целый год делились своими мнениями о том, что необходимо сделать и показать гостям, обсуждали историю края, вспоминали имена знаменитых и незаслуженно забытых земляков. Было там место и спорам, и жарким дискуссиям.
И Слово постепенно родило то неравнодушие к истории и культуре своей малой родины, которое и делает людей не просто жителями, а гражданами своей страны. Надо ценить это чувство. Оберегать. Именно для этого и нужны такие праздники духовности – чтобы не черствела душа и трепетало сердце. И огромное счастье, что такие праздники в нашей стране есть».

Ігар Гетман.