Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Новае прыстасаванне Моладаўскай капліцы

Количество просмотров:

Год таму Іванаўскім раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб недапушчэнні разбурэння Моладаўскай капліцы (у народзе больш вядома як ратонда – заўвага. аўт.) – адзінага збудавання, якое захавалася на тэрыторыі былой сядзібы роду Скірмунтаў. Згодна з рашэннем аддзеламі ідэалогіі і культуры райвыканкама былі арганізаваны работы па рэстаўрацыі даху. 
Актыўны ўдзел у рэстаўрацыйных работах прыняла Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці. 

– Мы прывыклі працаваць з нестандартнымі заказамі. Менавіта таму ахвотна прынялі прапанову Стаса Кульбачкі – падрадчыка, які займаўся рэстаўрацыяй даху капліцы з аднаўленнем аўтэнтычнага інтэр’еру, з просьбай зрабіць прыстасаванне для ўтрымання крыжа ратонды, – расказвае дырэктар Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці Наталля Гацэвіч.

 
На працягу двух з паловай месяцаў майстры школы бондарства займаліся вырабам прыстасавання для ўтрымання крыжа. Варта адзначыць, што ўсе дэталі і канструкцыі вырабляліся ўручную па спецыяльных эскізах. 
– Рэзку выконвалі па тэхналогіі бочачкі. Каркас, навесы і шэраг дробных дэталяў выпілоўвалі лобзікам у маштабе адзін да аднаго, – дзеліцца ў размове Наталля Міхайлаўна. 
Акрамя прыстасавання, настаўнікамі і вучнямі школы мастацтваў выраблены васьмігранныя вокны, якія будуць усталяваны ў капліцы. 

 Анастасія Цалюк.