Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Новыя актывісты – у саюзе моладзі

Количество просмотров:

Некалькі дзён таму на базе ДУА «Адрыжынская сярэдняя школа» адбыўся збор піянерскіх дружын «Аб подзвігах юных», прымеркаваны да Дня памяці юнага героя-антыфашыста.

На сустрэчу з піянерамі дружыны імя Янкі Купалы быў запрошаны першы сакратар грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Сяргей Дубік. У сваім выступленні лідар моладзі Іванаўшчыны закрануў розныя аспекты жыцця піянераў, валанцёраў і актывістаў ГА «БРСМ» у жыцці школы, грамадства і краіны ў цэлым.
Сяргей Анатольевіч паведаміў прысутным пра структуру грамадскага аб’яднання, напрамкі дзейнасці саюза моладзі, валанцёрскага атрада «Добрае сэрца». Пасля чаго ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў членскія білеты школьнікам, якія ў гэты дзень папоўнілі рады ГА «БРСМ». Асабістыя кніжкі валанцёраў з рук першага сакратара ў гэты дзень атрымалі сем школьнікаў. 
Дырэктар школы Іна Гарбунова, у сваю чаргу, павіншавала рабят і дзяўчат, якія сталі новымі сябрамі саюза моладзі і пажадала ім дасягненяў у вучэбнай дзейнасці і валанцёрскім руху.

Анастасія Цалюк.