Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Па дарогах баявой славы

Количество просмотров:

Святочны аўтапрабег «75 гераічных месцаў Брэстчыны», прысвечаны 74-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Беларусі, напярэдадні дня Перамогі прайшоў у Іванаўскім раёне. 

Удзел у патрыятычнай акцыі прынялі намеснік старшыні райвыканкама Р.М. Сыса, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі В.П. Куніцкі, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» С.А. Дубік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Л.А. Сідарцава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А.П. Бісун, ваенны камісар Іванаўскага раёна падпалкоўнік С.У. Кахнюк, а таксама кіраўніцтва Іванаўскага ДТСААФ, якое выдзеліла два легкавыя аўтамабілі для наведвання ўдзельнікамі аўтапрабегу брацкіх магіл савецкіх воінаў і партызан, ахвяр фашызму.
Стартаваў рэйд ад помніка загінуўшым салдатам у райцэнтры, дзе адбыўся мітынг.
Удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі вянкі да помніка воінам-вызваліцелям, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Звяртаючыся да прысутных, Рыгор Максімавіч адзначыў, што такія мерапрыемствы збліжаюць і яднаюць пакаленні, затым разам са старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі В.П. Куніцкім правёў цырымонію забора зямлі з брацкай магілы для перадачы яе ў Брэсцкую крэпасць. Дарэчы, такая ж працэдура ў гэты дзень была праведзена ў вёсцы Застружжа і ўрочышчы Мошкі.


– Некалькі месяцаў таму абласным камітэтам ГА «БРСМ» была ініцыявана  акцыя «75 гераічных месцаў Брэстчыны». У кожным раёне вобласці было абрана па чатыры памятныя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, з якіх прадстаўнікі моладзі, ветэранскай арганізацыі і органаў улады бралі зямлю для перадачы яе ў музей Брэсцкай крэпасці, – адзначыў першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Сяргей Дубік.
Далей прысутныя адправіліся па маршруце Іванава – вёска Застружжа – урочышча Мошкі. На кожным прыпынку прайшлі мітынгі з удзелам школьнікаў мясцовых школ. Удзельнікі аўтапрабегу ўскладалі вянкі да помнікаў, ушаноўваючы памяць загінуўшых  воінаў і мірных жыхароў, ахвяр фашызму.
Звяртаючыся да школьнікаў, Васіль Куніцкі нагадаў пра гераізм і подзвіг загінуўшых мірных жыхароў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ветэран педагагічнай працы Кацярына Фёдараўна Цэбрык падчас мітынгу ва ўрочышчы Мошкі ўзгадала страшныя падзеі таго часу.
На наступны дзень, 4 мая, дэлегацыя Іванаўскага раёна прыняла ўдзел у абласным аўтапрабегу, які прайшоў на тэррыторыі Брэсцкай крэпасці. Актывісты БРСМ усклалі вянкі да Вечнага агню і перадалі мяшочкі з зямлёй у музей Брэсцкай крэпасці. Дадому ўдзельнікі прывезлі лампадкі з агнём з гарнізоннага храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Брэсцкай крэпасці.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.