Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Падары немаўляці вышыванку

Количество просмотров:

Акцыя пад такой назвай прайшла на гэтым тыдні. Начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Галіна Клімовіч і галоўны бухгалтар раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» адправіліся ў радзільнае аддзяленне УАЗ «Іванаўская ЦРБ» з ганаровай місіяй – уручыць падарункі матулям, якія нарадзілі немаўля напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Жанчынам і іх дзеткам жадалі моцнага здароў'я, дабрабыту, шчасця, поспехаў у жыцці:
– Няхай жыццё вашых дзяцей будзе такім жа светлым, як сённяшні дзень, каб яны ніколі не ведалі бедаў, – адзначыла Галіна Сяргееўна Клімовіч. Пасля чаго выказала надзею пабачыць жанчын праз некалькі гадоў зноў у гэтым аддзяленні з новымі немаўлятамі.

Анастасія ЦАЛЮК, фота аўтара.