Телефон рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 Email: zviazda@brest.by

Общество, Экономика

Памяці Несцеркі

Ад рэдакцыі. Несцеркі больш не будзе. Самы стары аўтар нашай газеты ў пачатку зімы адыйшоў у Вечнасць. Але справа яго не загіне. Закладзеную дзедам традыцыю гаварыць
з чытачом пра жыццё працягне яго ўнук ЯН ПАЛЕСКІ ў рубрыцы «Бы той казаў...». У сённяшнім нумары — яго словы пра светлай памяці Несцерку, яго апошнія дні…

Астатнім часам дзед часта хварэў. Гэта не дзіва, улічваючы паважны век. Хто старых глядзеў, той ведае, які гэта клопат. Па-першае, трэба далікатная ежа. Фрукты там разные. Дзякуй Богу, сёння гэта не праблема, былі б грошы.
А грошы — нібыта і е, і адначасна няма. Як так можа быць? А вельмі проста: на банкаўскай картцы ёсць, а зняць іх немагчыма. Картка ў мяне Белаграпрамбанка, я з ёй у адзін банкамат, у “Санце”, у другі, што побач “Цэнтральнага”, у трэці ўласна каля банка — вынік усюды адзін: грошай няма.
Ну што ж, давялося ісці на рынак усяго з некалькімі цудам ацалелымі рублямі, бо з карткай там не надта разгорнешся, не любяць янаўскія гандляры рабіць розныя транзакцыі. Якраз хапіла на некалькі бананаў. Прынёс, пакарміў старога. І тут як скруціла ад іх дзеда — аж глянуць страшна. І яму блага, і мне. Мне кепска стала таму, што не паверыў сцвярджэнню пра тое, што бананы нашым людзям шкодзяць.
Адкуль я ведаю пра шкоду ад бананаў? З пошты рэдакцыі раённай газеты. Туды чытачка ліст прыслала. У якім гаворыць, што нашым людзям шкодна есці “заморскую экзотыку” тыпу бананаў. Харчавацца трэба тым, на што стагоддзямі быў запраграмаваны наш арганізм: яблыкамі, грушамі, сліўкамі. А яшчэ лепш есці капусту і кабачок. А ў спажыванні заморскай экзотыкі ўвогуле можна ўбачыць трывожную тэндэнцыю гастранамічнага разбэшчвання народа і здраду аскетычным прынцыпам харчавання, закладзеным у 1939 годзе.
Дзякуй табе, невядомая добрая жанчына, за разумныя парады! Дай табе Божа моцнага здароўя і век бананаў не бачыць!
Але ж вернемся да дзеда. Ідэя з увядзеннем садавіны ў яго рацыён не рэалізавалася. Паспрабуем іншае. Здаецца, малочная прадукцыя хворым рэкамендуецца. Пабег я ў харчовую краму з грацыёзнаю назваю “Ивокома-торг”, што рыхтык за Цэнтрам культуры і народных традыцый месціцца. Купіў там Несцерцы “Творог зерненый без начинки. 101 зерно”. З’еў стары — і яшчэ горш стала. Што за няшчасце? Агледзеў тару з-пад тваражку і ўсё мне стала ясна — ужо мінула колькі дзён, як тваражок павінен быў знікнуць з вітрыны. Тэрмін ужывання яго ў ежу даўно скончыўся. Але хто ж хоча выкінуць тое, што можна прадаць? Бы той казаў «ліпш жывоту пострадаты, чым добру пропадаты». Асабліва калі мова ідзе пра дабро сваё, а жывот чужы.

Nescerka 2
Nescerka 4


Трэці раз іду ў пошукі. Спяшаюся. Памятаю, што дома чакае стары, хворы, галодны і злы дзед. Што ж, разважаю цынічна, маладосць і здароўе я яму не вярну, але голад і злосць добра знімуць гарэлка з закускай і цыгарэты.
Так і зрабіў. Але надзеі не спраўдзіліся: стары, хворы і п’яны Несцерка зноў пачынае скардзіцца на сваю долю. Тут ужо я не вытрымаў: «Дзеду, мне здаецца, што вам проста хочацца пабубнець і папсаваць настрой блізкім. Як вам можа быць блага ад гэтай гарэлкі, калі я купіў яе ў магазіне “Здоровое питание”? У краме з такой назвай не могуць прадаваць тое, што можа зашкодзіць здароўю!».
— Праўда твая, — пагадзіўся Несцерка, ужо без засцярогі зацягнуўшыся цыгарэтай з таго самага магазіна. Добра, што е ў Янове такая крама. Заўсёды можаш быць упэўнены, што там табе не падсунуць якуюсь трасцу. Выключна “здоровое питание”. Нам, старым, нагвалт такі файны магазін трэба. Там і будзеш мне харч купляць.
Так што дажываў стары ў цэлым няблага, у прыўзнятым настроі. Мо й больш працягнуў бы, але ж на месцы “Здорового питания” неўзабаве з’явілася крама для катоў і сабак. Засмуціўся дзед. Зноў заслабаваў. Кажа: чытаў я ў раёнцы, што е ў Янове людзі, якім добрая доля сабакі цікавейшая за долю ча

Nescerka 1

лавека. Але не думаў, што настолькі яны ўплывовыя, каб на месцы магазіна з цудоўнай якасці гарэлкай, неад’емнай часткай здаровага харчавання, адкрыць крамніцу для звяроў.
А дабіла старога навіна пра тое, што брытанскія вучоныя ўстанавілі: зіма гэтага года будзе надта марознай.
— Якраз як я сабраўся на той свет, то й дол мне па такім марозе цяжка капаць будзе…
Праўда, трохі супакоіўся, як калолі напачатку зімы ў яго двары астатняга ў дзедавым жыцці парсюка. Паглядзеў на свіную касу (селезёнку па-расейску), па якой зазвычай вызначаюць, якой бу-дзе надыходзячая зіма, і супакоіўся: каса тонкая. Значыць, зіма будзе лёгкай. Толькі ўздыхнуў:
— Каб ведаў Дмитрий Рябов пра таямніцу свіной касы, то можа й да гэтага часу начальнікам свайго Белгідрамета быў бы…

Ян Палескі.
https://vk.com/jan_janowby
https://ok.ru/profile/570757639518