Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Патапавічы адсвяткавалі 520-годдзе

Количество просмотров:

Многія з гараджан нарадзіліся ў вёсцы. Напэўна, таму яны з асаблівым трапятаннем пры любой магчымасці прыязджаюць на малую радзіму, дзе прайшлі іх дзяцінства і юнацтва, дзе яны станавіліся дарослымі людзьмі і вучыліся працавітасці, дабрыні, патрыятызму.

З асаблівым хваляваннем і цеплынёй успамінаюць родны край ураджэнцы вёскі Патапавічы, якая ў нядзелю адзначыла сваё 520-годдзе. Сімвалічна, што юбілейная дата супала з Годам малой радзімы.
Варта адзначыць, што старшыня Бродніцкага сельвыканкама Міхаіл Маталянец і вакальны жаночы калектыў «Палясяначка» на чале са сваім мастацкім кіраўніком, дырэктарам Яечкавіцкага сельскага Дома культуры, Алай Самахавец прыклалі максімум намаганняў, каб падарыць гасцям сапраўднае свята, якое запомніцца надоўга.  

Potapovichi 2
Potapovichi 3
Potapovichi 4


Павіншаваць вяскоўцаў са знамянальнай падзеяй у гэты дзень прыехаў начальнік аддзела па адукацыі  райвыканкама Сяргей Варуха, які ацаніў уклад кожнага з вяскоўцаў у развіццё роднай вёскі, пажадаў прысутным моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту. Словы віншаванняў гучалі з вуснаў дырэктара ААТ «Зара-Агра» Васіля Шпака, ураджэнцаў вёскі Патапавічы, якія з'ехалі за межы Іванаўскага раёна і змаглі заваяваць аўтарытэт і павагу на высокіх пасадах. Памятнымі падарункамі ў гэты дзень былі адзначаны самы пажылы і самы малады жыхары вёскі, ардэнаносцы, ветэраны працы ААТ «Зара-Агра», народныя ўмельцы, лепшы ветэранскі падворак. У ходзе правядзення свята былі падведзены вынікі конкурсаў на лепшы двор, кветнік. Арганізаваны выставы работ народных умельцаў: вышыўкі, ткацтва, вязанне, разьба па дрэве, конкурс дзіцячага малюнка. Адбыліся сустрэчы з цікавымі землякамі, конкурс кулінарных вырабаў.

Анастасія ЦАЛЮК.