
Паважаныя святары і вернікі рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў Іванаўшчыны, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова па грыгарыянскім календары!
Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, увасабляюць у сабе самыя патаемныя мары і раскрываюць лепшыя душэўныя якасці: абуджаюць у людзях імкненне жыць па сумленні, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні.
Няхай свята прынясе ў ваша жыццё цяпло і радасць вясновага адраджэння, а ўзнёслыя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамадстве.
Жадаем усім вернікам здароўя і душэўнага цяпла, дабрабыту і паразумення ў сем’ях, поспехаў ва ўсіх справах!
Іванаўскі раённы Іванаўскі раённы
выканаўчы камітэт.
Савет дэпутатаў.