Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Паважаныя жыхары і госці Іванаўскага раёна!

Количество просмотров:

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята ўвасобіла ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, стала яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да Радзімы. У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на зямлі мы заўсёды павінны шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў, імкнуцца быць годнымі іх памяці, на прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі – суверэннай, моцнай, квітнеючай краіны.
Дарагія землякі!
Ад кожнага з нас, ад нашай руплівасці і грамадзянскай адказнасці залежыць лёс нашай Іванаўшчыны. Упэўнены, што сваёй мірнай працай і энергіяй мы працягнем умацоўваць родны край, рабіць яго больш прыгожым і багатым.
Няхай гэты знамянальны дзень, які аб’ядноўвае самыя значныя дзяржаўныя падзеі – Вызваленне, Перамогу і Незалежнасць, натхняе нас на новыя дасягненні.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту, аптымізму і поспехаў у добрых справах!
З Днём Рэспублікі!

    Іванаўскі раённы                         Іванаўскі раённы
    выканаўчы камітэт                     Савет дэпутатаў