Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Першы снег

Количество просмотров:

Першы снег – як першая усмешка,
Бесклапотна-шчыры, трапяткі,
Свежы, як прыветная пралеска
На вясновым беразе ракі.


Першы снег – як першае каханне,
Сарамлівы, чысты, малады,
Як гарэзы-ветрыку дыханне,
Як у майскай квецені сады.

Першы снег – як першае прычасце,
Радасці і ўзнёсласці глыток.
Першы снег – няўрымслівае шчасце,
Сонечнай паэзіі выток.


Кружацца сняжынкі над зямлёю,
Нібы пух бялюткіх дзьмухаўцоў.
І стаіш, звянчаны з цішынёю,
На мяжы рэальнасці і сноў.


Ірына САЛОМКА.

 

Zіma (1)
Zіma (2)
Zіma (3)
Zіma (4)
Zіma (6)