Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Правільны «Тыдзень лесу»

У мінулую пятніцу ў лес адправіліся работнікі аддзелаў Іванаўскага райвыканкама, члены раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын». Чаму ў лес? У гэты дзень пачалася рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», у рамках якой па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы па пасадцы лясных
культур. Такая акцыя праходзіць штогод і ў гэты раз прымеркавана да Года народнага адзінства.


Як расказаў М.Ц. Маліч, ляснічы Іванаўскага лясніцтва, арганізацыі і ўстановы раёна актыўна адгукнуліся на правядзенне акцыі. Цікавіліся, калі і дзе могуць прыняць удзел у пасадцы лесу. Так, дзякуючы навучэнцам школ, працоўным калектывам і грамадскім аб'яднанням раёна, наш лясны фонд поўніцца маладымі елкамі, соснамі, дубамі. На працягу тыдня толькі ў Іванаўскім лясніцтве працавалі супрацоўнікі раённага аддзела дэпартамента «Ахова», работнікі Іванаўскага раёна газазабяспячэння ВУ «Бярозагаз», вучні Снітаўскай школы і інш.
– Згодна з планам пасадкі ў
Іванаўскім лясніцтве мы плануем пасадзіць лясныя культуры на плошчы 60 га, з іх 24 га пасадзілі ўласнымі сіламі. Мы рады любой дапамозе. Вось, напрыклад, на днях у лясніцтва звярнулася сям'я, якая выказала жаданне прыняць удзел у акцыі. Мы з задавальненнем прадаставілі ёй такую магчымасць. Я лічу, што кожны чалавек, які пасадзіць дрэва, ужо па-іншаму ўспрымае свет прыроды, па-іншаму адносіцца да захавання прыроднай спадчыны, – адзначае Міхаіл Ціханавіч.
«Тыдзень лесу» ў нашай краіне праходзіць ужо чатырнаццаты раз. Плануецца ў рамках гэтай акцыі высадзіць 17 мільёнаў дрэў. Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас альбо лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне.
Як гаворыцца «Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца».

 

nedelia_lesa-2

nedelia_lesa-3

nedelia_lesa-4

nedelia_lesa-5

nedelia_lesa-7

nedelia_lesa-8

nedelia_lesa-9

Дзіяна Крэс.