Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Пуцёўка ў працоўнае лета

Количество просмотров:

Штогод павялічваецца колькасць школьнікаў і студэнтаў, жадаючых зарабіць грошы падчас летніх канікул. Вялікую падтрымку ў пытаннях працаўладкавання моладзі аказвае раённы камітэт грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Бягучы год не стаў выключэннем.

Так, у мінулую сераду, 5 чэрвеня, на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Брыганціна» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра-2019. Удзел у мерапрыемстве прымалі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Сяргей Дубік, дырэктар ДАЛ «Брыганціна» Сяргей Ізотаў, выхавальнікі, а таксама дзеці, якія прыехалі аздаравіцца ў лагер на першую змену.
Звяртаючыся да прысутных, Сяргей Дубік паведаміў пра студатрады, якія дзейнічаюць у Іванаўскім раёне, іх слаўныя традыцыі, адзначыўшы, што ў хуткім часе ў лагер прыедуць працаваць студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, якія сёлета ўваходзяць у склад студатрадаў. Сяргей Канстанцінавіч Ізотаў у сваю чаргу выказаў надзею, што студэнтам спадабаецца іх праца, а выхавальнікі і адміністрацыя лагера зробяць для гэтага ўсё магчымае. Пасля афіцыйнай часткі адбылася цырымонія ўручэння Сяргеем Дубікам працоўнай пуцёўкі трэцяга працоўнага семестра-2019 Сяргею Ізотаву.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота аўтара.