Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Ратонда будзе з новым дахам

Количество просмотров:

Моладаўская капліца або ратонда, як мы прывыклі яе называць, у 2007 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта адзінае збудаванне, якое захавалася на тэрыторыі былой сядзібы роду Скірмунтаў. У апошнія гады ратонда стала мясцовай славутасцю і адным з сімвалаў Моладава. Аднак за мінулую эпоху будынак парадкам заняпаў. Праведзенае абследаванне выявіла, што дах знаходзіцца ў перадаварыйным стане.

Рашэннем Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта аб'ект «Капліца» ўключаны ў план дзейнасці па выкананні мэтавых паказчыкаў падпраграмы «Спадчына» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады. Былі прыняты аператыўныя меры па недапушчэнні разбурэння будынка. Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іванаўскага райвыканкама арганізавана работа па рэстаўрацыі даху. Падрадныя работы ўскладзены на Іванаўскую ПМК-12.
На сённяшні дзень выканана мураванне пад маналітны пояс. Плануецца правядзенне работ па ўзвядзенню маналітнага пояса, аднаўленню бруса, мауэрлатаў, кроквенных канструкцый, уладкаванню пакрыцця з дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў на бітумна-палімернай аснове. На правядзенне вышэйзгаданых работ накіравана больш за 20 000 беларускіх рублёў.
У цэлым праектам прадугледжана рэстаўрацыя даху з аднаўленнем у аўтэнтычным аб'ёме.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.