Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Размова ўлады з насельніцтвам

Количество просмотров:

На гэтым тыдні кіраўніцтва раёна зноў сустрэлася з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам у ААТ «Белсолад», Іванаўскім раённым вузле электрасувязі РУП «Белтэлекам», ААТ «Райаграсэрвіс», Іванаўскім лясніцтве, пагутарылі з насельніцтвам Опальскага сельсавета. Удзельнікі сустрэчы знаёмілі слухачоў з сацыяльна-эканамічным становішчам раёна, вынікамі працы ў сваіх сферах.


На размову з насельніцтвам выязджалі старшыня Іванаўскага райвыканкама Ю.Ю. Бісун, яго намеснік А.С. Маліч, кіраўнік спраў В.С. Канапацкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў К.М. Ваўрук, кіраўнікі гарадскіх службаў.
Такія сустрэчы – гэта найлепшая пляцоўка для зваротнай сувязі кіраўніцтва з насельніцтвам. Падчас размоў людзі маюць магчымасць задаць пытанні і падзяліцца сваімі праблемамі. Гэтым, напрыклад, скарысталіся працаўнікі Белсолада і Райаграсэрвіса.
Так, на сустрэчы з Ю.Ю. Бісуном выступіў дырэктар Іванаўскай ЖКГ С.М. Варонін. Ён падрабязна спыніўся на пытаннях жыллёва-камунальных паслуг. З залы да яго звярнуліся з праблемай дрэннага стану дарогі па вул. Паўночнай.
Размова з А.С. Малічам на Райаграсэрвісе пачалася з абмеркавання калектыўнага звароту ў сувязі з няпоўным рабочым тыднем. Былі пытанні і да галоўнага ўрача Іванаўскай ЦРБ наконт чэргаў у паліклініцы на ўльтрагукавое даследаванне, новаўведзеных лекараў агульнай практыкі. Па сваёй сферы Ю.А. Ільюшчанкаў даў адказы адразу і дадаў, што трэба берагчы здароўе, асабліва мужчынам.
Здараецца, што пытанні цяжка вырашыць адразу, у такім выпадку яны перадаюцца кампетэнтным органам для далейшага вырашэння.
У завяршэнне кожнай сустрэчы выступаючыя запрашалі прыняць удзел у выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Яніна ГАРАДЗЕЦКАЯ.
Фота аўтара.