Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Салодка спяваць аб Радзіме

Количество просмотров:

амаўляцца аб сустрэчах з героямі будучых публікацый, браць у іх інтэрв’ю, у цішыні рабочага кабінета праслухоўваць аўдыёзапісы, прапускаць праз сэрца, мудра асэнсоўваць рэчаіснасць, пранікнёна і шчыра даносіць да чытача разнастайныя падзеі – звычайныя будні журналіста.

Але на гэты раз усё было зусім інакш – цяпер самі журналісты занялі месцы тых, каму адрасавалася пільная ўвага, на каго былі скіраваны аб’ектывы відэакамер і фотаапаратаў. Узрушаныя, яны пазіравалі для фота, адказвалі на пытанні, дзяліліся ўражаннямі. Гэта было прыемнае хваляванне: праводзілася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага конкурсу сярод рэгіянальных СМІ і журналістаў Брэсцкай вобласці.
Мерапрыемства праходзіла 5 ліпеня ў будынку філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна.
– Гэта не выпадкова, – акцэнтаваў увагу прысутных, адкрываючы ўрачыстасць, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка. – З гэтых сцен выходзяць людзі, якія звязваюць лёс з журналістыкай. Выступоўца падкрэсліў важную місію СМІ ў інфармацыйным свеце, якая заключаецца ў здольнасці прыцягнуць увагу грамадскасці да надзённых праблем, дапамагчы зарыентавацца ў разнастайнасці паслуг і прапаноў, стаць пляцоўкай для абмеркавання на сайтах і форумах.
На яго думку, выдатнай магчымасцю для творчай самарэалізацыі аўтараў рэгіянальных выданняў з’яўляецца Год малой радзімы, часовыя рамкі якога Прэзідэнтам пашыраны яшчэ на адзін год – наступны.
– Ужо сёння вы дэманструеце яркія і эксклюзіўныя праекты, даказваючы, наколькі вы любіце сваю справу і той куток роднага краю, з якім знітавана ваша жыццё», – зазначыў Алег Іванавіч.
Гэта былі не проста прыгожыя словы, а канстатацыя факта. Сёлета свае працы на конкурс за невялікім выключэннем прадставілі ўсе рэдакцыі рэгіёна.
Акрамя пераможцаў сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных і рэгіянальных газет, рэдакцый раённых і гарадскіх газет, дыпломаў у розных намінацыях таксама ўдастоены больш за 20 журналістаў рэгіянальных выданняў, у тым ліку і журналісты “Янаўскага краю”. Валерый Міхальчук прызнаны пераможцам у намінацыі “Здаровы лад жыцця”, Анастасія Цалюк – “Лепшы інфармацыйна-рэпарцёрскі цыкл памяці І. Куксы”, мне пашчасціла перамагчы ў намінацыі “Лепшы нарыс. “Наш сучаснік”.     
– Усе дыпломы забярэ “Янаўскі край”, падчас узнагароджвання пажартаваў Алег Іванавіч. Прыемна было ўсведамляць, што ў гэтым жарце ўтрымлівалася немізэрная доля ісціны.
Адзін за адным паднімаліся на сцэну пераможцы, мільгалі ўспышкі фотаапаратаў, свяціліся сафіты відэакамер, гучалі ўзнёслыя песні пра зямлю, дзе нам наканавана нарадзіцца, жыць і натхнёна працаваць.
Гэтыя імгненні падарылі разуменне, што чысцюткае святло нашай радзімы акрыляе не толькі нас, беларусаў, але і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Красамоўным пацвярджэннем таму стала пранікнёнае выкананне песні “Купалінка” карэйцам Хван Джон Хва, які вельмі кранальна мілагучнай мовай музыкі засведчыў прызнанне высокай годнасці нашай Айчыны.
Пасля цырымоніі ўдзельнікі мерапрыемства наведалі «Зімовы сад» БрДУ імя А.С. Пушкіна, на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццянай Гагакавай і мэтрам журналістыкі Георгіем Тамашэвічам усклалі кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці, наведалі Маладзёжны патрыятычны цэнтр, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адкрыты на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу.
Адгучалі святочныя акорды ўрачыстасці, але музыка ў сэрцы засталася. І калі вы часам сустрэнеце ў сваім жыцці журналіста, які апантана шукае з вамі сустрэчы, ці каратае час з цішынёй у творчых пакутах, ці, наведваючы мерапрыемства, не адпачывае, як большасць людзей, а творча працуе, не палічыце яго дзіваком, які страціў уяўленне аб рэальнасці: проста ў сэрцы такога чалавека гучыць музыка – музыка любові да радзіннага краю, неаддзельнай часцінкай якога з’яўляецеся і вы, шаноўныя землякі.

Ірына САЛОМКА.