Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Самыя актыўныя атрымалі ўзнагароды

Количество просмотров:

У апошнюю нядзелю чэрвеня ў гарадскім парку прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі. Арганізатарамі выступілі раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і раённы Цэнтр культуры і народных традыцый.

Распачалося свята турнірам па міні-футболе сярод дваровых каманд, у якім перамогу атрымала каманда «Дынама Юні» (капітан Мікіта Грышко). У гэты ж час шэсць каманд, у лік якіх увайшлі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, райгаза, дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення, райаграсэрвіса, актывісты райкама ГА «БРСМ», спаборнічалі за званне чэмпіёна раённага спаборніцтва па лазертагу. Хачу адзначыць, што барацьба выдалася вельмі напружанай і эмацыянальнай. Прадбачыць, якая з каманд выйдзе ў фінал, было немагчыма. Вынікі спаборніцтва вырашалі лічаныя хвіліны. Фартуна ўсміхнулася прадстаўнікам Іванаўскага ДРБУ-139 (3 месца), райаграсэрвісу (2 месца) і райаддзелу па надзвычайных сітуацыях (1 месца).

Molodezhi Den 1
Molodezhi Den 10
Molodezhi Den 2
Molodezhi Den 4
Molodezhi Den 5
Molodezhi Den 6
Molodezhi Den 7
Molodezhi Den 8
Molodezhi Den 9


Усіх прысутных са святам моладзі павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Клімовіч і першы сакратар ГА «БРСМ» Сяргей Дубік. Яны пажадалі моладзі бадзёрасці духа, аптымізму, невычэрпнай энергіі і творчага запалу. Затым узнагародзілі граматамі і падарункамі за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі прадстаўнікоў працоўных калектываў Іванаўшчыны.
Прадоўжылася свята фестывалем «Холі». Маладое пакаленне не толькі абсыпалася рознакаляровымі фарбамі, але танчыла і спявала, атрымліваючы станоўчыя эмоцыі. Яркім і запамінальным выдаўся фінал раённага арт-праекту «Бітва танцаў», удзел у якім прынялі танцавальныя калектывы сельскіх Дамоў культуры раёна. Ацэньвала выступленні журы, у склад якога ўвайшлі ўдзельнікі харэаграфічных калектываў раёна Ганна Сідаровіч, Вольга Лінік і Аляксандр Жушма. Па выніках танцавальнага батлу перамогу атрымала каманда «Вясёлка рытму» (СДК аг. Крытышын). Скончылася свята моладзі дыскатэкай з удзелам аніматараў і феерычным папяровым шоў.

Анастасія Цалюк.