Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Семінар работнікаў культуры

Количество просмотров:

З мэтай павышэння прафесійнага майстэрства, развіцця творчага патэнцыялу работнікаў культуры чатыры разы на год праводзяцца навучальныя мерапрыемствы.

У заключным чацвёртым квартале 2020 года на базе Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый адбыўся чарговы семінар на тэму «Спецыфіка дзейнасці дзіцячых аматарскіх вакальна-харавых калектываў». Перад удзельнікамі семінара выступіў дзіцячы вакальны ансамбль «Славяначка NEXT». Яго кіраўнік Святлана Ксёнда падзялілася методыкай работы з дзіцячым калектывам, распавяла пра спецыфіку дзейнасці вакальнахаравога аддзялення, спынілася на пытанні народнай манеры выканання песень. 
З задавальненнем прысутныя глядзелі відэафільм пра музычны праект «Вяртанне да Спадчыны», падрыхтаваны ўзорным аркестрам народных інструментаў Іванаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Орды (кіраўнік Святлана Зіновік).
Хормайстар народнага хору работнікаў культуры «Агні Ясельды» Ганна Пігас распавяла прысутным пра спецыфіку работы з дзіцячымі вакальнымі калектывамі, методыку пастаноўкі галасоў, правяла трэнінг па развіцці дыкцыі, артыстызму і г. д.
Вынікі семінара падвяла начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама Валянціна 
Барадзінчык.


 Валерый Міхальчук.