Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Шоу без цыгарэт»

Количество просмотров:

Мерапрыемства пад   такой назвай прайшло ў аграгарадку Моталь у рамках завяршэння другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё».
Сустрэча пачалася з інфармавання насельніцтва аб статыстыцы пажараў і гібелі людзей на іх за гэты год, а таксама дэманстрацыі відэакадраў з асноўнымі парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі. Падрабязна былі разабраны выпадкі гібелі людзей пры пажарах на тэрыторыі Мотальскага і іншых сельсаветаў раёна ў гэтым годзе.

Дарэчы, у Моталі ад курэння ў ложку загінулі два чалавекі, але нават гэтая сумная статыстыка не з’яўляецца падставай задумацца заўзятым курцам.
У ходзе мерапрыемства былі закрануты пытанні неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі ў асенне-зімовы ацяпляльны перыяд і недапушчэння занядбання правіл бяспекі дома і на працоўным месцы. Разам абмеркавалі план дзеяння ў выпадку пажару і нагадалі нумары тэлефонаў службы выратавання: 101 і 112. 
Таксама ў рамках мерапрыемства пагаварылі на тэму дзіцячай бяспекі. Усім было рэкамендавана надаваць больш увагі арганізацыі вольнага часу сваіх дзяцей і ўнукаў, не пакідаць без нагляду малалетніх. Прагучаў і заклік абсталяваць свае домаўладанні аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і падтрымліваць іх у спраўным стане.
Для гасцей мерапрыемства былі праведзены конкурсы, удзельнікам якіх уручаліся памяткі і буклеты. Кожны прысутны мог задаць пытанне, якое яго цікавіць, і атрымаць 
вычарпальны адказ.

Анастасія Мішкавец.