Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Шукаем ёлку!

Количество просмотров:

Традыцыя ставіць ёлку, як сімвал Новага года, прыйшла да нас з глыбіні стагоддзяў. У канцы года старажытныя еўрапейцы шукалі ў лесе самую высокую ёлку, якая з'яўлялася сімвалам дабрабыту, вечнай маладосці і абароны ад злых духаў, упрыгожвалі яе падручнымі прадметамі, цацкамі ручной працы і ежай. Лічылася, што прыгажуня прыцягвала поспех і шчасце. 

І праз стагоддзі ёлка асацыюецца з самым вясёлым святам. З лясоў яна перавандравала ў кватэры. Аднак усё так жа напярэдадні Новага года і Каляд практычна ў кожным горадзе, кожнай краіне імкнуцца ўпрыгожваць цэнтральную плошчу самай вялікай, пухнатай і прыгожай ёлкай. 
Год няўмольна рухаецца да свайго завяршэння. Не за гарамі ўжо і Новы год. Іванаўцы прывыклі да таго, што наша плошча ў снежні абзаводзіцца ўласнай прыгажуняй. Але дзе ж дастаць самую лепшую ёлку? Вось тут усё залежыць ад вас, нашы паважаныя чытачы.
КУМПП ЖКГ «Іванаўская ЖКГ», раённы выканаўчы камітэт звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна, прадстаўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў, лясніцтваў 
Іванаўшчыны з просьбай прыняць удзел у выбары навагодняй ёлкі. Гэта можа быць дрэва з вашых прыдамавых участкаў, на прылеглай да прадпрыемства тэрыторыі альбо заўважаная ў лесе прыгажуня. 
Свае прапановы просім накіроўваць на адрас Іванаўскай ЖКГ, альбо званіце па тэлефонах: 2-13-14, 2-14-67.

 Валерый Міхальчук.