Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Сустрэча з дэлегатам

Кожны чацвёрты чацвер месяца ва ўстановах адукацыі праходзіць адзіная інфармацыйная гадзіна – ШАГ («Школа Актыўнага Грамадзяніна»). Тэма  інфармацыйнай гадзіны, якая праводзілася 25-га лютага, гучала так: «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы». А адзін з інфармацыйных блокаў меў тэму «Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучае».

На сустрэчу з вучнямі ДУА «Сачыўкаўскі ВПК – д/с-СШ» быў запрошаны дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, галоўны ветэрынарны ўрач ААТ «Бакунова» Вячаслаў Паўлавіч Упіравец. 
Адбыўся насычаны дыялог, у ходзе якога госць з задавальненнем адказваў на пытанні старшакласнікаў, дзяліўся ўражаннямі ад паездкі на сход. Вячаславу Паўлавічу ўдалося сустрэцца з многімі цікавымі людзьмі, адчуць урачыстую атмасферу сходу. Таксама вельмі спадабаўся канцэрт, з удзелам зорак беларускай эстрады.
Вячаслаў Паўлавіч адзначыў, што гэтая паездка самая памятная і важная для яго, бо ўбачыць на свае вочы Прэзідэнта краіны выпадае не кожнаму. Дадому вяртаўся з цудоўным настроем. Вучням школы ён пажадаў добра вучыцца, смела крочыць у будучае і ганарыцца, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне.
Ад сустрэчы з Вячаславам 
Паўлавічам у вучняў засталіся самыя цёплыя ўспаміны.


Л.М. Данількевіч, 
настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сачыўкаўскі ВПК д/с – СШ».