Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Свята першага званка ў гарадской чацвёртай школе

Сённяшні восеньскі ранак стаў асаблівым для ўсіх вучняў.

Дзеці, за лета пасталеўшыя, прыгожыя, вясёлыя, з кветкамі, поруч з бацькамі, накіроўваліся ў школы, да крыніцы ведаў.

Чацвёртая школа горада Іванава расчыніла дзверы для 820 вучняў, і школьная сям’я ўстановы адукацыі папоўнілася 72 першакласнікамі.

Цеплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў адрас вучняў, педагогаў і іх бацькоў выказалі дырэктар школы Яўгеній Васільевіч Стасюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Рыгор Максімавіч Сыса, кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі сілавых структур і дэпутатскага корпуса.

Як адзначыў Рыгор Максімавіч, звяртаючыся да прысутных, Дзень ведаў святкуецца ва ўсіх ўстановах адукацыі краіны – і гэта не проста традыцыя, а праяўленне адзінства і стабільнасці нашай дзяржавы і грамадства, якімі трэба даражыць.

Подчас урачыстай лінейкі ўзнагароды атрымалі юныя таленавітыя спартсмены. А выпускнікам ваенна-патрыятычнага клуба “Янаўцы” былі ўручаны пасведчанні аб дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі павышанага ўзроўню навучання ў вобласці падрыхтоўкі да ваеннай службы.

Пасля ўрачыстай лінейкі школьны званок паклікаў вучняў у родныя классы.

Старт новаму навучальнаму году дадзены!

shkola-4-1

shkola-4-2

shkola-4-3

shkola-4-4