Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Сустрэча ў бібліятэцы

Количество просмотров:

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ф.І. Панфёрава прайшло чарговае пасяджэнне жаночага клуба «Гараджанка».

Сустрэча была напоўнена песнямі і танцамі, забаўляльна-гульнявымі конкурсамі і віктарынамі, інтрыгуючымі выпрабаваннямі і жартамі. Не абышлося без прыемных сюрпрызаў і падарункаў. З вясёлымі шчадроўкамі на свята завіталі ўдзельніцы клуба «Пралеска», Дзед Мароз са Снягуркай і іншыя жаданыя госці. Падчас вечарыны гучалі музычныя віншаванні ад Марыі Чэкан, Надзеі Зялёнка, Лявонція Козіча, Уладзіміра Селязнёва. Прыемным момантам мерапрыемства былі віншаванні, адрасаваныя студзеньскім імяніннікам.

Ірына Саломка.