Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Сярод лепшых

Количество просмотров:

«Янаўскі край» стаў лаўрэатам ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара».

У Мінску з 3 па 5 мая прайшла ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі”. Выстаўка праходзіць штогадова з 1997 года. Яе арганізатар – Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінгарвыканкама, вядучых СМІ і грамадскіх арганізацый.
У гэтым годзе на выстаўцы былі прадстаўлены больш за 400 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, радыёпраграм і тэлеканалаў з Беларусі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, іншых краін.
Адкрываючы мерапрыемства, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Уладзімір Жаўняк зачытаў прывітальнае слова Кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам форума. У сваім прывітанні Прэзідэнт выказаў надзею, што выстаўка паслужыць кансалідацыі грамадства і замацаванню ідэй міра і дабрасуседства. Плённай работы ўдзельнікам пажадаў Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Vystavka Smi 2
Vystavka Smi 4
Vystavka Smi 1


Кожны экспанент прапаноўваў наведвальнікам розныя акцыі і прэзентацыі. Шэраг іх быў прысвечаны Году малой радзімы. Так, БелТА прадставіла праект “Легенды малой радзімы: слуцкія паясы”, СМІ Гродзеншчыны правялі прэзентацыю майстар-класа “Замкі Беларусі”. Экспазіцыя СМІ Брэсцкай вобласці мела назву “Постаці малой радзімы”, якая прадстаўляла знакамітых ураджэнцаў раёнаў Берасцейшчыны.
У рамках выстаўкі “СМІ ў Беларусі” адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу “Залатая Літара”. У намінацыі сярод раённых і гарадскіх газет “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі” лаўрэатам “Залатой Літары” стаў “Янаўскі край”.
Завяршыў работу форум 5 мая –  у той дзень, калі наша краіна
адзначае Дзень друку. У ганаровай цырымоніі закрыцця прыняў удзел намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі, які адзначыў важнасць медыйнага форуму для ўмацавання аўтарытэту СМІ ў сучасным грамадстве.

Ігар Гетман.