Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

«Твае першыя фiнансы»

Количество просмотров:

У верасні ў пяты раз стартавала рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка «Твае першыя фiнансы».

У рамках акцыі рабят чакаюць віктарыны, гульні і конкурсы. Не абыдуцца такія мерапрыемствы і без сюрпрызаў.
Так, сустрэча з работнікамі Белаграпрамбанка прайшла ў мінулы панядзелак, 10 верасня, у гімназіі горада Іванава.
Прадстаўнікі банка павіншавалі рабят з новым навучальным годам, расказалі пра паслугі, якія прадастаўляюцца банкам дзецям. А кульмінацыяй такога своеасаблівага ўрока стала ўручэнне маляўнічых зборнікаў тэматычных апавяданняў на беларускай мове «Твае першыя фiнансы».

Настасся САМЧАНКА. Фота аўтара.