Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

У царстве восеньскім

Количество просмотров:

Літаратурна-пазнавальная праграма «Восень – шчодрая царыца» ў рамках акцыі «Карысныя канікулы» адбылася ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы. Чытачы малодшага ўзросту разам з дзіцячымі кніжкамі, прадстаўленымі на тэматычнай выставе, акунуліся ў шчодрае восеньскае царства.

Каб пашырыць кругагляд, прывіць любоў да прыроды, дзецям было прапанавана нямала карыснай інфармацыі на вызначаную тэму. Удзельнікі мерапрыемства разгадвалі крыжаванкі, адгадвалі пладова-агародныя, грыбныя, дажджлівыя – самыя што ні на ёсць восеньскія загадкі, слухалі вершы, спрыт і кемлівасць праяўлялі ў гульні «Збяры шышкі».
На заканчэнне сустрэчы ўсе падзякавалі восені за шчодрасць, прыгажосць, цёплыя дзянькі. 


 Ірына Саломка.