Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Удача вагою 9 кілаграмаў усміхнулася іванаўскаму рыбаку

shukaГэта быў перадапошні дзень водпуску. Рыбалка праходзіла ў Адрыжыне на возеры Пясчанае ў штатным рэжыме, без важкіх вынікаў. Сяргею Цямчыку  вельмі не хацелася вяртацца дадому без улову. Ужо вырашаў вяртацца ў Іванава.


Менавіта ў гэты момант яму па-буйному пашанцавала – зачапіў на спінінг шчупака. Прынадай паслужыў твістэр. Нялёгкая барацьба паміж рыбаком і шчупаком працягвалася шмат часу. На дапамогу нашаму герою прыйшоў мясцовы рыбалоў, якога паклікаў Сяргей. Рыбіна заважыла 9 кілаграмаў.  
Дарэчы, рака – гэта ўпадабанае месца многіх рыбакоў не толькі для рыбалкі, але і адпачынку. Ні адна рыбалка Сяргея Цямчыка  не абходзілася без добрага ўлову, з якога потым гатуюцца смачныя стравы – іх з завадальненнем смакуе ўся сям’я.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.