Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

«Вёска мая – куточак мой родны»

Количество просмотров:

Свята пад такой назвай прайшло ў апошні дзень чэрвеня ў вёсцы Баландзічы. Нагода для сустрэчы была асаблівай: населены пункт адзначыў сваё 460-годдзе. На юбілей, што праводзіўся ў сценах былога сельскага клуба, дзе зараз дзейнічае краязнаўчая экспазіцыя «Вяртанне да вытокаў», сабралася шмат гасцей.

Цёплымі словамі ўдзельнікаў урачыстасці прывітаў старшыня Адрыжынскага сельвыканкама У.М. Клімук. Ён адзначыў, што Баландзічы славяцца сваімі
культурнымі традыцыямі, гасціннымі і дружнымі людзьмі, моцнымі сем’ямі. Уладзімір Мікалаевіч таксама павіншаваў жыхароў вёскі са святам і выказаў словы падзякі за іх штодзённую карпатлівую працу.
Падчас мерапрыемства прысутныя здзейснілі невялікі экскурс у далёкае мінулае: нагадалі гісторыю ўтварэння населенага пункта.
– З успамінаў старажылаў вядома, што месцазнаходжанне Баландзіч мянялася некалькі разоў. І ўсяму віна – пажары, якія прымушалі вяскоўцаў адбудоўваць паселішча зноў, – расказала настаўніца былой мясцовай школы Лідзія Мікалаеўна Кацярыніч. – Адкуль жа пайшла назва вёскі?
Згодна паданню, землі ў гэтых мясцінах былі дрэнныя, кругом балоты, хмызнякі і толькі невялікія кавалачкі зямлі на астраўках. Таму людзі тут жылі бедна, часта наймаліся на розныя цяжкія работы або ішлі на промыслы. Ды і елі амаль адну «баланду», так званую пахлёбку, часцей усё з дабаўленнем лебяды. Але ёсць i другая версiя. Некалi ў вёсцы жылi майстры, якiя выраблялi музычны iнструмент «баланда» i самi на iм вельмi прыгожа iгралi. Адсюль і назва пайшла – Баландзічы.
Багацце любога населенага пункта – людзі. Канешне ж, яны знайшлі сваё адлюстраванне на свяце. Так, за шматгадовую і добрасумленную працу адзначаны трактарыст ААТ «Гарбаха» Андрэй Юшкевіч (у гаспадарцы працуе 24 гады). Добрыя словы прагучалі і ў адрас выхадца з Баландзіч Андрэя Фёдаравіча Клімовіча. На жаль, гэты чалавек ужо памёр, але пасля сябе ён пакінуў шмат прыгожых вершаў пра бацькоў, родных людзей, Радзіму, дарагі і любы сэрцу куточак.
Ушанаваны бацькі Віктар і Валянціна Цямчыкі, якія выгадавалі чатырох дзяцей. Сувенірамі адзначаны таксама шматдзетныя маці Вольга Званько, Таццяна Апольская, Лізавета Званько, Ганна Жушма (нарадзілі пяцёра дзяцей), Варвара Міхальчук (шасцёра дзяцей), Аляксандра Цямчык (сямёра дзяцей).
Асаблівым гонарам баландзіцкай зямлі з’яўляюцца кветкі. З вясны да глыбокай восені падворак Таццяны Апольскай патанае ў яркіх фарбах. У кожнай кветачцы – каханне і натхнен-
не гаспадыні-працаўніцы, бязмежная любоў да роднай зямлі. За залатыя рукі і ўменне дарыць прыгажосць акружаючым жанчына атрымала падарунак.
Свята вёскі атрымалася добрым, светлым і вясёлым. На працягу праграмы свае музычныя віншаванні гасцям дарылі народны вакальны ансамбль «Дзіва», народны хор ветэранаў «Нязгасны агеньчык», Марыя Цямчык і Надзея Зялёнка.

Кацярына Кухарчук.