Вучні Махроўскай сярэдняй школы – на тэлебачанні
Навучэнцы Махроўская сярэдняй школы прынялі ўдзел у новай пазнавальна-забаўляльнай праграме для дзяцей, іх бацькоў і ўсіх дарослых «Міністэрства дзяцінства», якая транслюецца на тэлеканале «Беларусь 4. Брэст».
Відэаролік з удзелам нашых землякоў быў паказаны па тэлебачанні ў мінулую нядзелю, калі Беларусь святкавала Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
– У пачатку лета нам прапанавалі прыняць удзел у праекце, – паведамляе Міхаіл Іванавіч Кунахавец, настаўнік геаграфіі, захавальнік фондаў гісторыка-края-
знаўчага музея Махроўскай СШ. – Ідэю падтрымалі кіраўніцтва аддзела па адукацыі райвыканкама, дырэкцыя школы, таму было вырашана пагадзіцца. Здымкі праходзілі 12 і 13 ліпеня на месцы штаба стаянкі Пінскай партызанскай брыгады ва ўрочышчы Карасіна. Нашы вучні-актывісты Стас Масляк, Мацвей Катовіч і сястрычкі Дар’я і Марыя Плявака разам з таленавітай вядучай Веранікай Якавец праводзілі пасяджэнне ў лясной партызанскай школе, падчас якога расказалі, хто ж такія партызаны, чым яны займаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёмілі гледачоў з лясной адукацыяй і побытам партызан, паведамілі і пра подзвіг юных герояў, пра тое, якую ролю дзеці выконвалі ў вызваленні Беларусі ў гады ваеннага ліхалецця.
Кацярына Кухарчук.