Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Вучоба сацыяльных работнікаў

Количество просмотров:

У пачатку верасня прайшла традыцыйная прафесійная вучоба сацыяльных работнікаў аддзялення сацыяльнай хатняй дапамогі ДУ «Іванаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнік страхавой кампаніі «Стравіта» г. Пінска Ірына Уладзіміраўна Ворс, якая азнаёміла з накапляльным страхаваннем у Беларусі, першы намеснік начальніка Іванаўскага РАНС Аляксандр Сяргеевіч Батвінка. У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» выратавальнік расказаў пра сітуацыю з пажарамі, якая склалася на тэрыторыі не толькі нашага раёна, але і краіны ў цэлым, звярнуў увагу на асноўныя прычыны, што прывялі да пажараў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і іншых ацяпляльных прыбораў, курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення, выпальванне сухой расліннасці і інш. Акрамя гэтага, Аляксандр Сяргеевіч нагадаў аб неабходнасці выкарыстання ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Перад сацыяльнымі работнікамі выступіла і дырэктар Іванаўскага
ТЦСАН Наталля Віктараўна Касцюковіч. Яна адзначыла, што спецыялістам цэнтра вельмі важна праводзіць інфармацыйную работу з інвалідамі, адзінокімі і адзінока пражываючымі пажылымі грамадзянамі па пытаннях бяспекі.
– Кожны сацыяльны работнік раёна добра ведае сваіх падапечных, ведае, пра што з імі пагаварыць, асаблівасці іх здароўя і, вядома ж, умовы жыцця, – сказала Наталля Віктараўна. – Менавіта таму навучанню сацыяльных работнікаў нормам пажарнай бяспекі, якія прад’яўляюцца да жылых дамоў, надаецца значная ўвага.
У ходзе вучобы сацыяльныя работнікі атрымалі рэкамендацыі па павышэнні якасці прадстаўляемай хатняй дапамогі адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту, па выкананні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.
Правядзенне вучобы для спецыялістаў і сацыяльных работнікаў несумненна трэба, бо атрыманыя веды павышаюць прафесійны ўзровень, дапамагаюць сацыяльным работнікам больш упэўнена адчуваць сябе, выбудоўваць узаемаадносіны з грамадзянамі пажылога ўзросту, што адбіваецца на якасці прадстаўляемых сацыяльных паслуг.

Кацярына Кухарчук.