Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Вясна прыйшла! -15° -20°...

Количество просмотров:

Вось і наступіла доўгачаканая вясна! Толькі для янаўцоў, як і для ўсіх жыхароў Беларусі, надвор'е зусім не вясновае. Лютаўскія маразы, здаецца, толькі набіраюць моц.

Сіноптыкі не спяшаюцца абнадзейваць беларусаў – краіна знаходзіцца пад уплывам халоднага скандынаўскага антыцыклону, і ў бліжэйшыя дні будзе сапраўды знобка. Удзень тэмпература зрэдку перавысіць 10-12 градусаў марозу, а ноччу ў некаторых рэгіёнах апусціцца да -30.
У апошнія дні траскучы мароз так прыціснуў, што нават аўтамабілі падвялі, так і засталіся адпачываць у дварах ды гаражах.
Здаецца, вясновай адлігі не дачакаешся. Ды і прывыклі мы ўжо да лагоднага надвор’я – амаль усю зіму цёпла было.

Moroz 1
Moroz 11
Moroz 12
Moroz 13
Moroz 14
Moroz 15


Аднак зараз, у гэты крытычны перыяд, варта выконваць асаблівыя меры бяспекі. Вось некалькі парад. Апранаючыся, аддавайце перавагу цёплай, свабоднай шматслаёвай вопратцы. Запасіцеся цёплымі вусцілкамі і шкарпэткамі. Адмоўцеся ад алкаголю, які стварае ілюзію цяпла, пры гэтым можа прывесці да пераахаладжэння. Ежа – крыніца цяпла, таму трэба харчавацца паўнавартасна, аддаючы перавагу гарачаму. Не паліце на марозе. Курэнне аслабляе цыркуляцыю крыві і робіць канечнасці больш уразлівымі. Не насіце металічныя ўпрыгажэнні на марозе. На вуліцы не аблізвайце вусны і не мачыце скуру. Вада праводзіць цяпло значна лепш за паветра. Не варта ў халоднае надвор'е планаваць далёкія паездкі.
Насамрэч, гэткае надвор’е доўга не здолее пратрымацца і ў рэшце рэшт вясна возьме сваё.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.