Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Вясну сустракалі

Количество просмотров:

Масленічны тыдзень – апошняя нядзеля да Вялікага посту, калі можна паласавацца смачнымі блінамі з сырам, маслам ды яйкамі перад саракадзённай стрыманасцю ў вяселлі і прысмаках. У народнай традыцыі – гэта провады зімы і зазыванне вясны гучнымі песнямі і карагодамі.

Так, у суботу на пляцоўцы ля Рудскага Дома культуры ладзілася сапраўднае свята. У ваколіцах вёскі можна было пачуць вясёлыя песні і прыпеўкі, якія даносіліся адсюль. Яркія, рознакаляровыя ўбранні мясцовых артыстаў, іх выступленні, жарты радавалі і забаўлялі аднавяскоўцаў. Калектывам работнікаў Рудскага СДК былі падрыхтаваны конкурсы, у якіх удзельнічалі дзеці і дарослыя (дарэчы, на масленічны слуп з падарункамі нікому не ўдалося ўзабрацца), канцэртная праграма ў выкананні клуба пенсіянераў «Медуніца», вакальных ансамбляў «Рудляначка», «Юнацтва» і дзіцячага «Дударыкі». Супрацоўнікі сельскай бібліятэкі праводзілі бяспройгрышную латарэю, а калектывамі  школы і дзіцячага сада  быў наладжаны сапраўдны масленічны кірмаш! Тут і бліны, і пернікі, і пірагі – чаго толькі душа жадала! Завяршылася мерапрыемства традыцыйна: спальваннем пудзіла з саломы – Масленіцы, і далейшым зазываннем цёплай прыгожай вясны.    

Ірына ЗАЙМІСТ.
Фота аўтара.