Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Выдатную службу адзначыў міністр

Количество просмотров:

З фотакарткі глядзіць на нас гвардыі малодшы сяржант Уладзіслаў Валер'евіч Кажанаў. Моцны, падцягнуты, з сапраўднай армейскай выпраўкай і ўпэўненасцю дасведчанага байца. На малой радзіме ён праславіўся як таленавіты спартсмен і моладзевы актывіст, а цяпер яшчэ стаў выдатнікам у баявой падрыхтоўцы. 

Пасля заканчэння факультэта фізічнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Уладзіслава прызвалі ў 38 Брэсцкую асобную гвардзейскую Венскую Чырванасцяжную дэсантна-штурмавую брыгаду. Гэта вялікі гонар, але і вялікая адказнасць, бо вайсковая часць з'яўляецца адной з самых лепшых і баяздольных у краіне. І наш зямляк не падвёў. З першых дзён у войску ён праяўляў разумную ініцыятыву, стараннасць, прыкладную дысцыпліну, паказваў годныя вынікі па баявой падрыхтоўцы. У верасні вайсковец прыняў актыўны ўдзел у сумесных беларуска-расійскіх вучэннях «Славянскае 
братэрства-2020».
– Вучэнні далі мне сур'ёзную базу тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў па выкананню баявых задач, – распавядае пра манеўры Уладзіслаў Кажанаў. – Было хвалююча і цікава ўзаемадзейнічаць з байцамі з Расіі, сумесна праводзіць умоўную контртэрарыстычную аперацыю, дэсантавацца з парашутам, удзельнічаць у баявых стрэльбах. 
А з месяц да гэтага іванавец у складзе каманды 38 ДШБ з поспехам прайшоў выпрабаванні ў рамках рэспубліканскіх спаборніцтваў сіл спецыяльных аперацый, у якіх берасцейцы ўпэўнена занялі першае агульнакаманднае месца.
Дасягненні байца не засталіся незаўважанымі ваенным камандаваннем краіны. Падзячны ліст бацькам Уладзіслава – Наталлі Мікалаеўне і Валерыю Анатольевічу – адрасаваў асабіста Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Генадзьевіч Хрэнін. «Дзякуй вам за вашу бацькоўскую працу, за выхаванне сына грамадзянінам і патрыётам, надзейным абаронцам Радзімы і беларускага народа. Вы маеце права ганарыцца сынам, а ён – такімі мудрымі, абачлівымі, клапатлівымі бацькамі» – падкрэсліў у сваім пасланні генерал-лейтэнант.
Ганаровую ўзнагароду вайскоўцу ўручыў 
камандзір 38-й брыгады гвардыі палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Ільюкевіч. Ён на пляцы перад асабістым саставам брыгады ўрачыста падзякаваў Уладзіслава за годную службу, паставіў яго ў прыклад усім вайскоўцам. Таксама нашаму земляку ўручана асабістая фатаграфія, зробленая ля разгорнутага Баявога сцяга вайсковай часці, што з'яўляецца вялікім гонарам для ўсіх вайскоўцаў 38 ДШБ.
Зараз Уладзіслаў Кажанаў знаходзіцца ў адпачынку за ўвесь перыяд вайсковай службы. У войска ён ужо не вернецца – падпісаны загад аб звальненні яго ў запас. Але і дома ён не збіраецца доўга заседжвацца, у планах маладога чалавека – вярнуцца да педагагічнай і трэнерскай працы. Мы можам толькі пажадаць Уладзіславу паспяховага выканання ўсіх пастаўленых задач.

Валерый Міхальчук.