
Высокая ўзнагарода
Количество просмотров:Нярэдка пад Новы год бывае, што людзі атрымліваюць нечаканыя, але прыемныя падарункі. Так адбылося з начальнікам аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама Валянцінай Андрэеўнай Барадзінчык.
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Узнагароду ёй падчас нядаўняга сумеснага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў уручыла дэпутат Парламента па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10 Святлана Уладзіміраўна Барташ. Мы віншуем паважаную Валянціну Андрэеўну з гэтай высокай узнагародай.
Валерый Міхальчук.