Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Як я не змог зрабіць добры ўчынак

Количество просмотров:

Вечарам пятніцы захацелася падвесці рысу працоўнага тыдня нечым прыемна-запамінальным. “Санта” для гэтай мэты выдалася цалкам прыймальным варыянтам. Купіў усё, што трэба, выходжу.


Побач з дзвярыма стаіць акуратна апранутая жанчына ў акулярах. Трымае ў руках плакат: “Помогите на лечение ребенку!”. Большасць з нас у такіх выпадках адразу дае грошы. Хворыя дзеці — гэта страшна і ты інтуітыўна хочаш хоць нечым памагчы людзям, якія пастаянна вымушаны жыць з горам. Мы не дапускаем думкі, што можна з такімі рэчамі жартаваць. Акрамя таго, міласціна — самы лёгкі і просты спосаб падтрымліваць у добрым стане сваё сумленне. Дапамог чалавеку — і адразу робіцца прыемна ад таго, што ты здольны быць добрым і спагадлівым.
Хіба мы чытаем, што напісана на тых самаробных плакаціках, дзе гаворыцца пра прычыну, якая штурхае збіраць грошы? Ніколі або вельмі рэдка. Даў некалькі манет — і пайшоў.
Так і я зазвычай раблю. Але штось мяне прымусіла на гэты раз зачапіць нарыхтоўшчыцу манет. Збірае яна грошы на лячэнне дзяўчынкі-эпілептыка, якая, згодна надпісу, перажывае “до десяти приступов в неделю”. Пазначаны тэлефон и разліковы рахунак.
Пытаю:
— Откуда вы?
— Липники. Дрогичинский район.
— Хочу перевести на ваш cчет некоторую сумму…
— Вы знаете, этот счет — украинский. Вам придется заплатить за перевод большую пошлину…
— То есть, лучше наличкой?
— Да!
— Позвольте, но ведь вы живете в Дрогичинском районе, почему тогда счет украинский?
— А-а…
— «А-а» говорят маленькие детки, когда, простите, на горшок просятся. Ответьте как взрослый человек…
— А-а. А!!!
— Может быть, сфотографируемся для газеты?
— Нет!!!
Людзі, у якіх існуюць сапраўдныя разліковыя рахункі, не хаваюцца ад газет і тэлебачання. СМІ — гэта рэальны памочнік у бядзе. Але не ў дадзеным выпадку. Ніякіх хворых дзяцей у гэтых мужыкоў і баб з плакатамі, што перыядычна з’яўляюцца ў вялікіх крамах, няма. Віртуозы падману — добрыя псіхолагі. Выдатна разумеюць, што зазвычай ніхто не будзе распытваць чалавека пра бяду, проста дасць трохі грошай. Таму, бы той казаў, не утруждают сябе прыдумваннем больш-менш праўдападобных легенд. Нашто? І так людзі дадуць!
Сёння прафесійнае жабрацтва — гэта бізнэс. Збіраюць грошы на што заўгодна — на хворых дзяцей, на ўласныя аперацыі, на пахаванне родных. Збіраюць так, каб дапамога была магчыма выключна грашыма. А то, не дай Божа, яшчэ хто кавалак хлеба дасць. Уявіце толькі сабе тое расчараванне, якое ўбачыце ў прагных вачах. Калісь жончына сяброўка дала цыганцы ў Пінску падаянне не грашыма. Трэба было чуць, што ёй неслася ўслед. “Коб тобі так діты давалы як ты мні дала” — самае далікатнае з той прачулай прамовы. Не дагадзіла, бачыш…
Перш чым напісаць гэты матэрыял, каб быць упэўненым у сваёй рацыі, я ўдакладніў інфармацыю ў розных інстанцыях суседняга Драгічынскага раёна. Ніхто там не чуў ні пра дзіця з цяжкай формай эпілепсіі, ні пра яго маці з Ліпнікаў. Усё падман у гэтай гісторыі, толькі грошы сапраўдныя, якія даверлівыя янаўцы давалі гэтай жанчыне.
Але я на цыганоў не грашу, тым больш, што нашы людзі сёння ў пытаннях адымання грошай могуць і іх павучыць. Я іх паважаю можа не менш, чым кантралёры ў дызелях і аўтобусах. Бо ні разу не бачыў, каб запатрабаваў кантралёр квіток у цыганкі. Са сваіх душу вытрасе, а гэтых ціхенька абыдзе, быццам у іх пажыццёвы праязны ў кішэні.
Душэўны народ цыганскі, да скокаў і песняў здатны. Адзін раз мяне іхняя песня нават ад непрыемнасці выратавала. Ехаў неяк я дызелем з Пінска да Янова і заснуў у дарозе. Добра так сплю, дакладна што праспаў бы сваю станцыю. Але раптам скрозь сон чую крык: “Люды добрі, мы співаемо для вас!”. Расплюшчваю вочы і і ў гэты момант чую абвестку: “Cтанция Янов‑Полесский”. Падзякаваў я цыганскім дзецям за добрую справу. Але грошай не даў.

Ян Палескі.