Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

З Днём абаронцаў Айчыны

Количество просмотров:

23 fevraliaДнямі ў Янаве адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Па традыцыі яно пачалося з ускладання вянкоў да помніка воінам-вызваліцелям з узделам працоўных калектываў раёна. Нават даждлівае надвор’е не перашкодзіла іванаўцам ушанаваць памяць герояў, ветэранаў, партызан, падпольшыкаў, якія аддалі жыццё за перамогу, за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкага ліха.
Прадоўжылася святкаванне ў канцэртнай зале раённага Цэнтру культуры і народных традыцый. З віншаваннямі да прысутных звярнуліся ваенны камісар Іванаўскага раёна Міхаіл Паўлавіч Маталянец і старшыня раённага Савета дэпутатаў Канстанцін Міхайлавіч Ваўрук. Яны ўручылі ўзнагароды, прымеркаваныя да гэтага знамянальнага свята.
Затым для шматлікіх гледачоў яскравую і запамінальную канцэртную праграму падрыхтавалі лаўрэаты шматлікіх конкурсаў ваенны аркестр і вакальная група “Еднасць” Пінскага пагранічнага атрада.

 

 

23 fevralia 2

23 fevralia 3

23 fevralia 4

23 fevralia 5

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.