Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

За справу ўзяліся дружна

Количество просмотров:

За 16 гадоў існавання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі паспеў правесці значную колькасць розных акцый і мерапрыемстваў, зрабіць нямала добрых спраў. Вось і на гэты раз Іванаўскім раённым камітэтам ГА «БРСМ» было ініцыявана правядзенне раённай патрыятычнай акцыі «Памяці загінуўшых будзем дастойны!», прысвечанай 73-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Аднымі з першых да яе далучыліся лідары Іванаўскага раённага камітэта – працуючая моладзь, і дэпутаты раённага Савета дэпутатаў – кіраўнік спраў райвыканкама В.С. Канапацкі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.А. Барадзінчык. Па ініцыятыве старшыні Махроўскага сельвыканкама І.І. Кунахаўца была арганізавана работа па ўборцы і добраўпарадкаванні стаянкі Пінскай партызанскай брыгады ў раёне возера Акуніна. Месца было абрана не выпадкова. Настаўнік Махроўскай сярэдняй школы Міхаіл Кунахавец са сваімі вучнямі сёння актыўна займаецца распрацоўкай праекта «Адраджэнне подзвігу», асноўная мэта якога – стварыць асяроддзе для грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў праз арганізацыю турыстычных экскурсій для адпачываючых у санаторыі «Алеся», а таксама турыстаў. У будучым педагог плануе рэалізаваць праект у форме рэканструкцыі партызанскай стаянкі. Дзякуючы зладжанай і дружнай працы, сумеснымі намаганнямі ўдалося расчысціць большую частку тэрыторыі ад драўляна-хмызняковай расліннасці, ачысціць траншэі. У бліжэйшы час актывісты моладзевага аб'яднання працягнуць працу па аднаўленні месца стаянкі Пінскай партызанскай брыгады, дзе ў хуткім часе будзе створаны новы экскурсійны маршрут.

Анастасия ЦЕЛЮК. Фото автора.