Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Запрашаем у адрыжынскі басейн

Количество просмотров:

Купацца амаль усе любяць з дзяцінства. А таму не дзіўна, што летам усе пляжы ля вадаёмаў перапаўняюць адпачывальнікі. Ну а зімой усе жадаючыя могуць скарыстацца паслугамі плавальных басейнаў. У Іванаўскім раёне іх тры (у РФСК, «Белсоладзе» і Адрыжыне).

У сельскай мясцовасці адзіным, а таму самым запатрабаваным, з'яўляецца басейн, размешчаны ў філіяле ДЮСШ у аграгарадку Адрыжын. Штогод з-за асаблівасцяў тэхналогіі ён запускаецца ў сярэдзіне зімы і зараз ужо прымае прыхільнікаў актыўнага адпачынку. Працуе ўстанова з аўторка па пятніцу з 9.00 да 20.00, у выхадныя – з 9.00 да 15.00. Адзіны выхадны – панядзелак. Гасцям прапануецца басейн на 3 дарожкі па 25 метраў, з тэмпературай вады звыш 31 градуса, раздзявальнямі і душавымі. Папярэднюю заяўку можна зрабіць па тэлефоне 95-3-44. Гэта зроблена, у першую чаргу, для зручнасці кліентаў, бо магчыма трапіць на час групавых заняткаў з навучэнцамі школ. Кошт адной гадзіны 2 рублі для дарослых і рубель – для дзяцей.
Прапануюцца тут паслугі па гульні ў дартс і настольным тэнісе (2 рублі ў гадзіну на аднаго чалавека). А для жадаючых ёсць месцы для пражывання за 7 руб. 50 кап. у суткі.

Валерый МІХАЛЬЧУК.
Фота аўтара.