Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

Общество

Здароўе – найкарысная даброта

Количество просмотров:

Для ўдзелу ў спартыўнай праграме «Сусветны дзень здароўя – свята здаровай нацыі» ў гарадскі парк запрасіла членаў клуба «Гараджанка» і прыхільнікаў актыўнага адпачынку раённая бібліятэка імя. Ф.І. Панфёрава.
Аб тым, як захаваць здароўе, быць шчаслівым у любым узросце, вяла размову лекар неўролаг Н.І. Навумчык. Яна пазнаёміла прысутных з асноўнымі прычынамі ўзнікнення захворванняў і іх прафілактыкай.

Пра скандынаўскую хадзьбу, што заваявала вялікую папулярнасць сярод аматараў здаровага ладу жыцця, яе карысць для арганізма расказаў інструктар па здароўі і фітнесе У.М. Сталпецкі і запрасіў жадаючых у спартыўны клуб «Вікторыя», які дзейнічае пры раённым ЦКіНТ. Дарэчы, прысутныя змаглі атрымаць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя навыкі па дадзеным відзе спорту, а таксама паўдзельнічаць у рухомых гульнях, конкурсах, эстафетах. Пераможцы атрымалі прызы. Спонсарам праграмы выступіла раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».


Добры настрой – яшчэ адна з немалаважных састаўляючых здароўя. Пра гэта сцвярджала ў бадзёрай песні Л.А. Самасюк. Пазітыўны настрой заставаўся з удзельнікамі мерапрыемства і пасля завяршэння сустрэчы.

Ірына САЛОМКА.