Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Здароўя глыток – бярозавы сок

Количество просмотров:

Па ўсёй краіне ў лясгасах пачалі актыўна нарыхтоўваць бярозавы сок. Дрэннае надвор'е ўнесла свае карэктыроўкі ў тэрміны збору напою, але дзякуючы вялікай колькасці снегу, які выпаў зімой, сок набыў асаблівы смак і водар.  

На тэрыторыі Іванаўскага раёна ўсе пяць лясніцтваў – Іванаўскае, Бродніцкае, Завышанскае, Дружылавіцкае і Адрыжынскае – таксама прыступілі да збору бярозавага соку.
– У гэтым годзе зрабілі значна больш падсочак, развесілі на бярозы дзве тысячы пакетаў, – адзначыў падчас нашай сустрэчы ляснічы Адрыжынскага лясніцтва ДЛГУ «Пінскі лясгас» С.К. Дрозд.
Сёння набыць прыродны напой можна двума спосабамі. Першы – звярнуцца ў лясніцтва да бухгалтара ці ляснічага. Спецыялісты выпішуць неабходныя паперы, пасля чаго неабходна правесці аплату. Адзін літр бярозавага соку абыдзецца ў 14 капеек. Набыўшы квітанцыю, людзі выязджаюць са спецыялістам на дзялянку, дзе ў пластмасавыя бутэлькі, каністры ці бочкі заліваюць сок.
Другі спосаб – нарыхтаваць лясны няктар самому. Трэба толькі звярнуцца ў лясніцтва, каб ляснічы растлумачыў, дзе можна зрабіць падсочку.
– Перад нарыхтоўкай соку трэба памятаць, што згодна з артыкулам 15.26 КаАП РБ за парушэнне правілаў нарыхтоўкі і збору бярозавіку прадугледжваецца пакаранне. Для фізічных асоб – папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь. Для індывідуальных прадпрымальнікаў – пакаранне да 100 базавых велічынь, юрыдычным асобам – да 500 базавых велічынь. Усяго ў лясніцтве плануюць нарыхтаваць 120 тон бярозавага соку. Большая частка будзе адпраўлена ААТ «Савушкін прадукт» і «Гарынскі кансервавы завод», – паведаміў Сяргей Канстанцінавіч.

Анастасія ЦАЛЮК.
Фота аўтара.