Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Общество

Зіму праводзілі

Количество просмотров:

У панядзелак, 12 лютага, стартавала чарговая акцыя калектыву СДК аг. Моталь і Мотальскага музея народнай творчасці «Масленіцу сустракаем – зіму выпраўляем». Падчас масленічнай нядзелі работнікі культуры праводзілі для турыстычных груп і наведвальнікаў музея масленічную праграму.


– Мерапрыемства праходзіла ўпершыню, – паведаміла дырэктар Мотальскага музея народнай творчасці Вольга Кульбеда. Падчас провадаў зімы госці масленічнага свята прымалі ўдзел у абрадавых гульнях, конкурсах і пацехах. Кульмінацыяй кожнага абраду провадаў Масленіцы было запальванне пудзілы Зімы. На працягу свята кожы з прысутных мог пачаставацца смачнымі блінцамі і гарбатай, прыгатаванымі па традыцыйным мотальскім рэцэпце. Свята Масленіцы праходзіла ў Моталі на працягу тыдня.

Анастасія Цалюк.