Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 52 91 +375 29 635 01 44 Email: zviazda@brest.by  Версия сайта для слабовидящих

«Золата» Іванаўскай СШ №2

sh2 50 1У мінулую пятніцу, 21 лістапада, як мы паведамлялі ў той жа дзень, адсвяткавала паўвекавы юбілей Іванаўская СШ №2. Свята сабрала настаўнікаў і ветэранаў педагагічнай працы, былых дырэктараў і выкладчыкаў, сярод якіх Дамініка Іванаўна Дробыш і Рыгор Рыгоравіч Сыраватка; выпускнікоў, якія шчыра дапамагаюць навучальнай установе матэрыяльна – Сяргея Віктаравіча Федарука і Уладзіміра Фёдаравіча Бушкевіча; прадпрыемстваў-шэфаў – ДРБУ-139 і ААТ “Райаграсервіс”, ад імя якіх выступілі Васіль Канстанцінавіч Гетманчук і Мікалай Дзмітрыевіч Кананчук. Ад імя раённай улады павіншаваў удзельнікаў урачыстасці Канстанцін Міхайлавіч Ваўрук, старшыня раённага Савета дэпутатаў, якому таксама пэўны час выпала працаваць тут, ад раённага аддзела адукацыі – Уладзімір Іванавіч Бенда, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама…


Ніхто не быў забыты падчас правядзення гэтай урачыстасці. У сваім выступленні дырэктар установы Мікалай Міхайлавіч Ярмалюк прыгадаў усіх былых яе кіраўнікоў (яны пералічаны ў мінулым нумары газеты), настаўнікаў, былых вучняў, якія дасягнулі ў жыцці значных вышыняў, пажадаў плённай працы сённяшняму калектыву.
Многія з гасцей выступілі перад шматлікай аўдыторыяй з віншавальнымі словамі, уручылі падарункі.

sh2 50 2

sh2 50 3

sh2 50 4

sh2 50 5

sh2 50 6


А які шыкоўны канцэрт падрыхтавалі вучні сваім настаўнікам (натуральна, не без удзелу апошніх)! Гэта было дзівоснае відовішча! Ад самых маленькіх да старшакласнікаў – усе радавалі вока і слых. Асабліва кранальным быў пачатак канцэртнага дзейства: гімн школы, які праспявалі дзеці разам з яго аўтарам Любоўю Арцёмаўнай Медзвядзюк, ветэранам педагагічнай працы школы.
Да свайго свята СШ №2 выдала цікавы буклет, у якім знайшлі адлюстраванне шматлікія факты з жыцця навучальнай установы, у тым ліку шмат здымкаў. Улічваючы, што ў мінулым нумары “ЧЗ” ужо распавяла пра юбілей школы і абнародавала асноўныя звесткі пра яе, застаецца толькі ўдакладніць, што за паўстагоддзя гэтая навучальная ўстанова выпусціла 111 залатых медалістаў.  Няхай неўзабаве да гэтай лічбы дабавіцца яшчэ адна адзіначка.

Антаніна КІТ.
НА ЗДЫМКАХ: моманты свята.
Фота аўтара.