Телефоны рекламного отдела "Янаўскага краю" +375 1652 2 15 02 +375 29 635 01 17 Email: zviazda@brest.by

Сельское хозяйство

«Белая Русь» –працаўнікам сяла»

Количество просмотров:

Акцыя пад такой назвай ужо не першы год праходзіць у Іванаўскім раёне. 75 членаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Пярвічныя арганізацыі дзейнічаюць у адкрытых акцыянерных таварыствах «Снітава-Агра», «Машэраўскі», «Тышкавічы-Агра», «Псышчава Агра» і «Дастоева».

Павіншаваць перадавікоў, членаў арганізацыі за выдатную работу і актыўны ўдзел у жыцці грамадскага аб’яднання на мінулым тыдні адправіліся намеснік старшыні савета раённай арганізацыі Д.А. Крэс і член прэзідыума А.П. Бісун, старшыня райкама прафсаюза АПК. Яны сустрэліся з членамі «Белай Русі» ААТ «Тышкавічы-Агра» і ААТ «Дастоева», уручылі Лісты падзякі і сувеніры лепшым прадстаўнікам сельгасарганізацый.
Трэба адзначыць, што ў гэтых акцыянерных таварыствах дзейнічаюць самыя вялікія па колькасці пярвічкі «Белай Русі» сярод сельгасарганізацый. Так, у ААТ «Тышкавічы-Агра» колькасць членаў арганізацыі складае амаль 40 чалавек, у ААТ «Дастоева» – 17.
У гэты дзень узнагароды атрымалі Таццяна Мікалаеўна Маліч, Валянціна Андрэеўна Барташ, Таццяна Васільеўна Палюховіч, Людміла Мікалаеўна Новік і Таццяна Сцяпанаўна Турчык з ААТ «Тышкавічы-
Агра», Аляксандр Генадзьевіч Мазур, Мікалай Мікалаевіч Наумавец, Аляксандр Андрэевіч Мазур і Эдуард Сяргеевіч Клемнюк – з ААТ «Дастоева» (на здымку).
Савет раённай арганізацыі «Белая Русь» выказвае словы вялікай удзячнасці ўсім працаўнікам, якія добрасумленна адносяцца да даручанай справы, а таксама прымаюць удзел у дзейнасці грамадскага аб’яднання.

Ганна ЯНУШ.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.